30 красавiка 2024, aўторак, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: Праблему «шатдаўна» можна развязаць за 15 хвілін

Трамп: Праблему «шатдаўна» можна развязаць за 15 хвілін

Амерыка адзначыла рэкордны ў гісторыі дзень «шатдаўна».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў прадстаўнікоў Дэмакратычнай партыі вярнуцца ў Вашынгтон і скончыць з часовым прыпыненнем працы ўрада краіны. З такой заявай ён выступіў у Twitter, паведамляе РБК.

«Дэмакраты маглі б разабрацца з «шатдаўнам» за 15 хвілін. Патэлефануйце свайму дэмакрату-сэнатару або кангрэсмэну. Скажыце ім зрабіць гэта», - напісаў Трамп.

Паводле ягоных слоў, акрамя заканчэння «шатдаўна» дэмакраты маглі б развязаць праблему з «жахлівым гуманітарным крызісам» на мяжы ЗША і Мексікі. «Чакаю вас у Белым доме», - дадаў прэзідэнт.

Нагадаем, 11 студзеня Штаты адзначылі рэкордны ў гісторыі 21-ы дзень «шатдаўна».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках