Фіцо ў апошні момант скасаваў візіт ва Украіну
2- 18.09.2026, 14:14
- 1,424
Славацкі прэм'ер павінен быў узяць удзел у саміце ў Карпатах.
Прэм'ер Славакіі Роберт Фіцо не прыехаў ва Украіну для ўдзелу ў саміце «Карпацкая ініцыятыва».
Пра гэта «РБК-Украіна» стала вядома з уласных крыніц.
Паводле інфармацыі, прычынай адмовы Фіцо прыехаць магло стаць пагаршэнне стану здароўя.
Таксама крыніцы паведамляюць, што візіт славацкага прэм'ера ў Украіну сапраўды рыхтаваўся, але быў адменены ў апошні момант.
Нагадаем, сёння прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў пра стварэнне новага фармату супрацоўніцтва — «Карпацкай васьмёркі» (С8). Ініцыятыва павінна ўзмацніць узаемадзеянне краін рэгіёна ў сферах бяспекі, энергетыкі і эканомікі.