26 красавiка 2024, Пятніца, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нязначны кавалачак»: у ЖКГ пракаментавалі падзенне на мянчанку цэглы з даху

11
«Нязначны кавалачак»: у ЖКГ пракаментавалі падзенне на мянчанку цэглы з даху

Камунальнікі агучылі сваю версію таго, што адбылося.

10 студзеня, калі працоўныя чысцілі дах дома ад снегу, на мянчанку Варвару Казлову звалілася цэгла. У выніку ў дзяўчыны дыягнаставалі пералом і гематому. Пры гэтым, паводле ейных слоў, ходнік не быў нармальна абгароджаны. Журналісты tut.by даведаліся, што з гэтай нагоды кажуць у ЖКГ Кастрычніцкага раёна.

Нагадаем, працоўныя чысцілі дах дома №5 на вуліцы Ленінградскай ля чыгуначнага вакзалу. У гэты час мянчанка Варвара ішла на працу. Уздоўж ходніка, з ейных слоў, агароджы не было. Дарогу яна і яшчэ некалькі чалавек абыходзілі праезнай часткай. Калі рабочыя скідалі снег, разам з ім на нагу дзяўчыне звалілася цэгла. У траўмапункце высветлілася, што ў яе зламаны палец і ўтварылася гематома на назе. Пасля гэтага спадарыня напісала заяву ў міліцыю.

Сітуацыю нам пракаментавала намесніца дырэктара ЖКГ Кастрычніцкага раёна Алена Паваротная.

- Ачыстка даху ад снегу і наледзі па вуліцы Ленінградская, 5, 10 студзеня ажыццяўлялася падраднай арганізацыяй з выкананнем патрабаванняў бяспекі. На праезнай частцы быў усталяваны знак, да якога нацягнута сігнальная агароджвальная стужка, што абмяжоўвае рух пешаходаў у зоне работ (гэта адлюстравана на першым фота). Рух пешаходаў быў арганізавана супрацьлеглым бокам.

Уздоўж ходніка таксама была нацягнутая сігнальная стужка. Кантроль за ходам работ ачысткі даху ажыццяўляўся работнікам выканаўчай арганізацыі з зямлі, які таксама паказваў пешаходам на неабходнасць пераходу на процілеглы бяспечны бок вуліцы.

Са слоў намесніцы дырэктара ЖКГ, Варвара Казлова праігнаравала ўстаноўлены знак і агароджу ды ішла праезнай часткай у непасрэднай блізкасці ад зоны прац.

- На вусныя папярэджанні выканаўцы прац арганізацыі яна не рэагавала, бо была ў слухаўках. Пры ачыстцы парапетаў і пахілаў даху адбылося падзенне малаважнага абледзянелага кавалачка цаглянага мура вентыляцыйнай шахты на ходнік у агароджаную зону, які пры падзенні адскочыў і трапіў у нагу пацярпелай. Выканаўца работ неадкладна адрэагаваў на здарэнне і выклікаў хуткую дапамогу.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках