19 верасня 2026, Субота, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША не будуць працягваць выключэнні для 8 краін на пакупку нафты ў Ірана

ЗША не будуць працягваць выключэнні для 8 краін на пакупку нафты ў Ірана

Санкцыі ЗША скарацілі экспарт Іранам да блізу аднаго мільёна барэляў у дзень.

Злучаныя Штаты Амерыкі (ЗША) наважылі больш не працягваць тэрмін дзеяння дазволаў 8 краінам імпартаваць іранскую нафту без рызыкі патрапіць пад санкцыі ЗША. Пра гэта заявіў спецыяльны пасланнік ЗША па Іране Браян Гук, паведамляе rbc.ua са спасылкай на Bloomberg.

З ягоных слоў, з васьмі краін, якія атрымалі паўгадавую адтэрміноўку ад прымянення санкцый (Кітай, Індыя, Грэцыя, Італія, Тайвань, Японія, Турцыя і Паўднёвая Карэя), толькі пяць скарысталіся ёю.

Таксама адзначаецца, што ЗША санкцыямі скарацілі экспарт Іранам да блізу 1 млн барэляў у дзень з 2,7 млн да аб'явы санкцый.

5 лістапада ўвайшлі ў дзеянне санкцыі ЗША супраць Ірана. Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аднавіла ўсе санкцыі супраць Ірана, якія былі знятыя ў рамках угоды 2015 года. Санкцыі закранаюць экспарт нафты, суднаходства, банкаўскую і ўсе астатнія галіны, якія датычацца эканомікі.

Нагадаем, раней міністр нафтавай галіны Ірана Біжан Зангане заявіў, што санкцыі ЗША, якія дзейнічаюць у дачыненні да краіны, «цалкам незаконныя» і Тэгеран не мае намеру іх выконваць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках