26 красавiка 2024, Пятніца, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Times: ЕЗ разглядае планы адкласці Brexit да 2020 года

1
Times: ЕЗ разглядае планы адкласці Brexit да 2020 года
ФОТА: UKREP.BE

Нямеччына і Францыя выказалі гатоўнасць падоўжыць тэрмін перамоў.

Еўрапейскі звяз разглядае планы адкласці выхад Вялікабрытаніі з супольнасці да 2020 года. Пра гэта паведаміла ў сераду газета The Times.

З яе звестак, гэта стала магчымым пасля таго, як Нямеччына і Францыя выказалі гатоўнасць падоўжыць тэрмін перамоў перад тварам палітычнага крызісу ў Вялікабрытаніі праз Brexit.

Выступаючы ў сераду ў Палаце абшчын, брытанская прэм'ер-міністарка Тэрэза Мэй заявіла пра тое, што Лондан не будзе працягваць тэрмін дзеяння артыкула 50 Лісабонскай дамовы аб Еўрапейскім звязе, што мінае 29 сакавіка, і які ўсталёўвае рэгламент і тэрміны выхаду Злучанага Каралеўства з ЕЗ.

Дэпутаты Палаты абшчын брытанскага парламента ў аўторак адкінулі праект пагадненне з Еўразвязам пра ўмовы Brexit. Падчас галасавання 432 парламентарыі выказаліся супраць пагаднення, ухваленага Лонданам і Брусэлем у лістападзе летась. Пасля сакрушальнай паразы ўрада ў парламенце лідар брытанскай апазіцыі ўнёс прапанову аб вынясенні вотуму недаверу ўраду кансерватараў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках