26 красавiка 2024, Пятніца, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Рады: Трэба стварыць структуру ўкраінскага войска, якая складаецца з беларусаў

17
Дэпутат Рады: Трэба стварыць структуру ўкраінскага войска, якая складаецца з беларусаў

Намеснік кіраўніка камітэта Вярхоўнай Рады Украіны ў замежных справах прапанаваў новую стратэгію што да Беларусі.

Народны дэпутат Украіны Ігар Гузь, як намеснік кіраўніка камітэта Вярхоўнай Рады ў замежных справах, правёў брыфінг паводле тэмы магчымай інкарпарацыі Беларусі ў склад Расеі. Таксама гэтае пытанне будзе агаворанае на пасяджэнні камітэта.

Адпаведная інфармацыя з'явілася на асабістай старонцы Ігара Гузя ў Facebook.

Дэпутат прапанаваў украінскім уладам перагледзець супрацоўніцтва з Беларуссю, адзінай стратэгіяй якой была дружба з Лукашэнкам, а менавіта:

- Узмацніць пасольства Украіны ў Беларусі. Праца ўкраінскага дыпламатычнага корпуса ў краіне недастатковая. Час узмацніць працу ў многіх кірунках, як папулярызацыю агульнай гісторыі Украіны і Беларусі (у нас ёсць агульныя гістарычныя героі, такія, напрыклад, як Канстанцін Астрожскі). Трэба фармаваць станоўчы імідж Украіны сярод жыхароў Беларусі праз больш актыўны абмен дэлегацыямі, культурныя праграмы. Час арганізоўваць семінары для беларусаў (журналістаў і блогераў), як супрацьстаяць інфармацыйнай вайне і рознымі спосабамі дапамагаць беларускім патрыятычным структурам.

- Узмацніць інфармацыйную палітыку Украіны. Украіна, на жаль, не прадстаўленая ў інфармацыйным полі Беларусі. Трэба патрабаваць з'яўлення ў Беларусі ўкраінскага тэлеканала, размовы аб якім вядуцца ўжо не першы год, а таксама распрацаваць праграму ў больш актыўным прасоўванні ўкраінскага парадку дня на тэрыторыі суседняй краіны.

- Прапрацаваць пытанне дзеянняў Украіны, калі Беларусь усё ж будзе захопленая. А гэта і ўзмацненне абараназдольнасці памежных да Беларусі абласцей Украіны, і пачатак ужо цяпер кансультацый прадстаўнікамі ўкраінскіх спецслужбаў беларускіх актывістаў у пытанні разгортвання «сеткі патрыятычных структур» у Беларусі на выпадак акупацыі з боку Расеі. Асобным блокам тут стаіць лёс беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаліся за Украіну і могуць стаць касцяком структур, якія будуць бараніць незалежнасць Беларусі. Трэба даць «зялёнае святло» на фармаванне вайсковай адзінкі ва ўкраінскім войску, якое б складалася з беларусаў. Дагэтуль усе такія спробы беларускіх добраахвотнікаў сустракаліся з супрацівам; трэба патрабаваць ад беларускіх уладаў спыніць пераслед у краіне беларускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі за Украіну; а таксама перастаць маніпуляваць з законам аб атрыманні замежнымі добраахвотнікамі ўкраінскага грамадзянства.

«Усе гэтыя пытанні - выклік украінскай дзяржаве. І толькі дзеяннямі на апярэджанне мы можам засцерагчы Украіну», - гаворыцца ў паведамленні народнага дэпутата Украіны.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках