26 красавiка 2024, Пятніца, 21:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

82-гадовы Берлусконі будзе балатавацца ў Еўрапарламент

9
82-гадовы Берлусконі будзе балатавацца ў Еўрапарламент
СІЛЬВІЁ БЕРЛУСКОНІ
ФОТА: EPA-EFE/FEDERICO PROIETTI

Былы прэм'ер-міністр Італіі Сільвіё Берлусконі возьме ўдзел у будучых выбарах.

Пра гэта Сільвіё Берлусконі заявіў падчас выступу на Сардзініі, адкуль ён родам, паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Euractiv.

«Дзякуючы маім ведам, досведу і здольнасці пераконваць, я думаю, што магу згуляць важную ролю і прымусіць грамадзян Еўропы зразумець, што мы рызыкуем адысці ад заходніх каштоўнасцяў», - сказаў Берлусконі падчас нацыянальнага тура напярэдадні адміністрацыйных выбараў у Італіі ў наступным месяцы.

Яго пастанова была прынятая неўзабаве пасля сустрэчы з хаўруснікам і дзейным прэзідэнтам Еўрапарламента Антоніа Таяні, які з'яўляецца сябрам руху Forza Italia, які ўзначальвае Берлусконі.

82-гадовы Берлусконі сказаў, што будзе балатавацца, каб «пакласці канец гэтаму ўраду, як у 1994 годзе, калі я наважыў спыніць камуністаў».

У сваёй заяве ён таксама заявіў, што чакае, што кіраўнік правай партыі «Ліга» Матэа Сальвініі «пагрукаецца ў дзверы, каб сфармаваць правацэнтрысцкія ўрад».

Берлусконі можа быць кандыдатам пасля таго, як летась суд пастанавіў «рэабілітаваць» яго, пасля таго як ён быў асуджаны за падатковае махлярства, што пазбавіла яго права займаць дзяржаўную пасаду.

Ён уважаецца прыхільнікам праеўрапейскага лагера і ў снежні напісаў у Твітэры, што спадзяецца, што Вялікабрытанія фактычна застанецца часткай ЕЗ.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках