26 красавiка 2024, Пятніца, 22:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамога Незалежнага прафзвязу: у Салігорску зарэгіструюць новую арганізацыю

Перамога Незалежнага прафзвязу: у Салігорску зарэгіструюць новую арганізацыю
Фота: belnp.org

Мясцовыя ўлады адмаўляліся зарэгістраваць прафсаюзную арганізацыю.

У офіс Беларускага незалежнага прафзвязу прыйшла пастанова Салігорскага райвыканкама аб рэгістрацыі прафсаюзнай арганізацыі УСП «Трэст «Рамманатажбуд», піша «Салiдарнасць».

Арганізацыя БНП «Рамманатажбуд» амаль 25 гадоў дзейнічала ў складзе Незалежнага прафзвязу гарнякоў ААТ «Беларуськалій». Але нядаўна ў выніку аўтсорсінгу падраздзяленне было пераведзенае ў статус даччынага прадпрыемства. Мясцовыя ўлады адмаўляліся зарэгістраваць прафсаюзную арганізацыю УСП «Трэст «Рамманатажбуд».

У БНП заяўлялі, што робіцца гэта з надуманых прычын.

Нарэшце, пасля неаднаразовых спробаў незалежны прафзвяз усё ж дамогся справядлівасці.

Напярэдадні старшыня Незалежнага прафзвязу гарнякоў ААТ «Беларуськалій» Сяргей Чаркасаў пісьмова звярнуўся да кіраўніцы aдміністрацыі Лукашэнкі Наталлі Качанавай з просьбай надаць садзейнічанне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках