26 красавiка 2024, Пятніца, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядомыя немцы заклікаюць Вялікую Брытанію застацца ў ЕЗ

1
Вядомыя немцы заклікаюць Вялікую Брытанію застацца ў ЕЗ
Фота: ukrep.be

Пад адкрытым лістом падпісаліся старшыні кіроўных у Нямеччыне партый і кіраўнікі канцэрнаў Daimler і Airbus.

Вядомыя нямецкія палітыкі, бізнэсоўцы і грамадскія дзеячы заклікалі Вялікую Брытанію не выходзіць са складу Еўрапейскага Звязу, піша «Нямецкая хваля».

«Нашы дзверы будуць заўсёды заставацца адкрытымі: Еўропа - родны дом», - гаворыцца ў адкрытым лісце, апублікаваным у газеце The Times у пятніцу, 18 студзеня. «Без вашай вялікай нацыі наш кантынент не будзе тым, чым ён з'яўляецца сёння: супольнасцю, заснаванай на волі і дабрабыце», - звяртаюцца аўтары да брытанцаў.

У дакуменце адзначаецца ўнёсак Вялікай Брытаніі ў аднаўленне Нямеччыны пасля Другой сусветнай вайны і пералічваюцца брытанскія нацыянальныя асаблівасці і традыцыі, якіх «нам будзе не ставаць». Калі Вялікая Брытанія ўсё ж вызначыць пакінуць ЕЗ, то ФРГ і Еўропа агулам прадоўжыць падтрымліваць з ёй сяброўскія стасункі, гаворыцца ў лісце.

Хто падпісаўся пад заклікам скасаваць Brexit

Адзін з ініцыятараў кампаніі - старшыня замежнапалітычнага камітэта бундэстага Норберт Ротген (Norbert Röttgen). Пад дакументам паставілі подпісы некалькі дзясяткаў чалавек, у тым ліку старшыні кіроўнай кааліцыі Хрысціянска-дэмакратычнага саюза і Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр (Annegret Kramp-Karrenbauer) і Андрэа Налес (Andrea Nahles), лідары партыі «Зялёных», міністры, а таксама кіраўнікі Федэральнага аб'яднання нямецкай прамысловасці, аб'яднання нямецкіх прафзвязаў і прадстаўнікі кіраўніцтва такіх буйных канцэрнаў, як Daimler і Airbus.

Пасля таго, як Палата абшчын парламента Вялікай Брытаніі адпрэчыла дамову пра Brexit, узгодненую прэм'ер-міністрам Тэрэзай Мэй з Брусэлем, лонданскі ўрад заклікаў парламентарыяў прагаласаваць 29 студзеня паводле новага плану выхаду са складу Еўразвязу. Дэталі альтэрнатыўнага варыянту Мэй плануе прадставіць 21 студзеня. У той жа час, на думку назіральнікаў, усё больш рэальнай становіцца пагроза так званага жорсткага, то бок, неўпарадкаванага Brexit, калі Лондан і Брусэль у найбліжэйшыя некалькі тыдняў не дамовяцца аб яго ўмовах. Вялікая Брытанія мае намер пакінуць ЕЗ 29 сакавіка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках