26 сакавiка 2019, aўторак, 8:21
Выклік для кожнага
Рубрыкі

«Калегі - настаўнікі, не хадзіце па дамах са спісамі «дармаедаў»

12
ТАЦЦЯНА СЕВЯРЫНЕЦ

Хай самыя сапраўдныя дармаеды бегаюць, калі ім гэта трэба.

Былая настаўніца з шматгадовым стажам і віцебская каардынатарка аргкамітэта для стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Таццяна Севярынец звярнулася да настаўнікаў:

- Калегі - настаўнікі, проста не ідзіце па дамах са спісамі «дармаедаў»! Масава - усе!

Хай палохаюць, не трацце годнасць!

Хай самыя сапраўдныя дармаеды бегаюць, калі ім гэта трэба. Прымусьце іх вас паважаць. Усіх не звольняць!

Памятайце свае службовыя абавязкі - вы не павінны гэтага выконваць. Ганаровае імя настаўніка стала ўжо намінальным як вызначэнне прафесіі раба.

Калі ўжо так страшна не паслухацца, збярыце прафсаюзны сход, запрасіце незалежных журналістаў, навучыцеся, нарэшце, казаць «не», бо гэта перашкаджае вашым першасным абавязкам - навучыць!