25 красавiка 2024, Чацвер, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль знішчыў расейскі «Панцыр» у Сірыі

Ізраіль знішчыў расейскі «Панцыр» у Сірыі

ЦАХАЛ нанёс удары па пазіцыях іранскага элітнага падраздзяленне.

Войска абароны Ізраіля нанесла ўдары па пазіцыях «Аль-Кудс» - элітнага падраздзялення ў складзе іранскага Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі на тэрыторыі Сірыі. У выніку атакі загінулі мінімум чатыры чалавекі, паведамляе BBC.

Сірыйскія СМІ паведамляюць, што большасць ізраільскіх ракет былі збітыя. У сваю чаргу Ізраіль заявіў, што гэта адбылося пасля таго, як сілы Кудса ў нядзелю запусцілі ракету з Сірыі над Галанскімі вышынямі. Ракету атрымалася перахапіць.

Войска абароны Ізраіля абвясціла аб пачатку аперацыі ў сваім Twitter раніцай у панядзелак.

Расейскія вайскоўцы, якія падтрымліваюць сірыйскі ўрад, кажуць, што было знішчана больш за 30 ізраільскіх ракет. Яны таксама паведамляюць, што чацвёра сірыйскіх жаўнераў былі забітыя ў выніку авіяўдару, нацэленага на аэрапорт.

Пазней Сірыйская абсерваторыя правоў чалавека заявіла, што ізраільскія ракеты знішчылі склады зброі і вайсковыя аб'екты, якія належаць Ірану і руху «Хезбала», які падтрымліваецца Іранам.

У сваю чаргу Войска абароны Ізраіля апублікавала відэа знішчэння расейскага комплексу СПА «Панцыр-С1».

Нагадаем, 13 студзеня ізраільскі прэм'ер-міністр Біньямін Нетаньяху заявіў, што Ізраіль дзеля прадухілення вайсковага ўмацавання Ірана ў Сірыі гатовы нарошчваць атакі на іранскія аб'екты ў суседняй краіне.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках