4 траўня 2024, Субота, 16:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп прызнаў Гуайда прэзідэнтам Венесуэлы

39
Трамп прызнаў Гуайда прэзідэнтам Венесуэлы
ДОНАЛЬД ТРАМП

Прэзідэнт ЗША заявіў, што будзе прыцягваць да адказнасці рэжым Мадура за любыя пагрозы народу Венесуэлы.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў аб прызнанні кіраўніка апазіцыйнага парламента Венесуэлы Хуана Гуайда прэзідэнтам краіны, паведамляе РІА «Новости».

«Сёння я афіцыйна прызнаю кіраўніка Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы Хуана Гуайда пераходным прэзідэнтам Венесуэлы. У якасці адзінай галіны ўлады, якая была законна абраная народам Венесуэлы, Нацыянальная асамблея са спасылкай на Канстытуцыю краіны абвясціла Нікаласа Мадура незаконным, а пасаду прэзідэнта вакантнай», - гаворыцца ў пісьмовай заяве Трампа.

«Я працягну выкарыстоўваць усю эканамічную і дыпламатычную моц ЗША, каб дамагацца аднаўлення дэмакратыі ў Венесуэле», - дадаў Трамп. Ён выказаў гатоўнасць працаваць з Гуайда.

Трамп таксама дадаў, што будзе прыцягваць да адказнасці «рэжым Мадура» за любыя «пагрозы народу Венесуэлы».

Раней парламент Венесуэлы абраў новага кіраўніка - Хуана Гуайда, які заявіў пра намер стварыць пераходны орган для аднаўлення канстытуцыйнага парадку і абвясціў сябе прэзідэнтам краіны.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках