26 красавiка 2024, Пятніца, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларуснафта» падымае кошт паліва

25
«Беларуснафта» падымае кошт паліва

З нядзелі кошты паліва вернуцца на ранейшы ўзровень пасля зніжэння на 1-2 капейкі.

Кошт паліва на запраўках сеткі «Беларуснафта» вырасце з 27 студзеня, пра гэта са спасылкай на прэс-службу кампаніі паведамляе БелТА.

З нядзелі бензін АІ-92 будзе каштаваць 1,43 рубля, АІ-95 - 1,54 рубля, АІ-98 - 1,65 рубля, дызельнае паліва - 1 рубель 54 капейкі. У «Беларуснафце» патлумачылі павелічэнне ростам кошту нафты.

«У сувязі з тым, што з даты пачатку акцыйнай кампаніі да 25 студзеня кошт нафты вырасла з 52-55 даляраў да 60-62 даляраў за барэль, зніжкавая акцыя ў галіновай сетцы АЗС заканчваецца з 27 студзеня», - распавялі ў кампаніі.

Нагадаем, кошт усіх тыпаў паліва знізіўся на запраўках сеткі «Беларуснафта» ўночы 3 студзеня. Тады кошт дызельнага паліва знізіўся на капейку, бензіну - на дзве.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках