26 лiпеня 2026, Нядзеля, 10:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства абароны Беларусі: Па аўтадарогах краіны пройдзе бронетэхніка

28
Міністэрства абароны Беларусі: Па аўтадарогах краіны пройдзе бронетэхніка

Міністэрства абароны заклікае беларусаў быць пільнымі.

Міністэрства абароны Беларусі просіць жыхароў населеных пунктаў і кіроўцаў транспартных сродкаў быць як мага больш пільнымі пры перамяшчэнні вайсковай тэхнікі па аўтадарогах краіны.

«У рамках правядзення мерапрыемстваў комплекснай праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці Узброеных Сіл з 29 да 30 студзеня 2019 года шэраг падраздзяленняў, якія прыцягваюцца да праверкі, будуць выконваць вучэбна-баявыя задачы, у тым ліку звязаныя з перамяшчэннем гусенічнай і колавай тэхнікі па аўтадарогах рэспубліканскага значэння ў Берасцейскай, Віцебскай, Гарадзенскай, Магілёўскай і Менскай абласцях», - заявілі ў Міністэрстве абароны.

Нагадаем, 29 студзеня ў адпаведнасці з пастановай міністра абароны Беларусі Андрэя Раўкова пачалася «комплексная» праверка баявой гатоўнасці беларускага войска.

Міністэрства абароны правярае аператыўны і тактычны ўзровень вайсковых органаў, механізаваныя і танкавыя часці, падраздзяленні сіл спецаперацый, а таксама войскі тэхнічнага і тылавога забеспячэння.

У рамках праверкі плануецца прызваць з запасу блізу 1400 чалавек, а таксама атрымаць 20 адзінак тэхнікі з дзяржаўных органаў і арганізацый.

Для стварэння абстаноўкі, блізкай да рэальнай, дзеянні ўмоўнага праціўніка будуць імітаваць падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках