26 лiпеня 2026, Нядзеля, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нурмагамедаў і Макгрэгар атрымалі дыскваліфікацыю за бойку пасля бою

4
Нурмагамедаў і Макгрэгар атрымалі дыскваліфікацыю за бойку пасля бою
КОНАР МАКГРЭГАР І ХАБІБ НУРМАГАМЕДАЎ

Расеец дыскваліфікаваны на 9 месяцаў і аштрафаваны на 500 тысяч даляраў.

Атлетычная камісія штата Невада вынесла пастанову ў справе аб бойцы, што адбылася 7 кастрычніка пасля бою Хабіба Нурмагамедава і Конара Макгрэгара ў Лас-Вегасе. Расейскага байца адхілілі ад паядынкаў на дзевяць месяцаў і прызначылі яму штраф сумай $500 тысяч. Ірландзец атрымаў шэсць месяцаў дыскваліфікацыі і штраф $50 тысяч, паведамляе РБК.

Тэрмін дыскваліфікацыі абодвух спартоўцаў будзе адлічвацца з 6 кастрычніка 2018 года. Пры гэтым пакаранне Нурмагамедава можа быць паменшанае да шасці месяцаў у тым выпадку, калі ён зробіць відэа з сацыяльнай рэкламай супраць гвалту. Калі расейскі баец апублікуе такі ролік найбліжэйшым часам, то зможа вярнуцца да спаборніцтваў у красавіку.

Бой Нурмагамедава і Макгрэгара праходзіў у рамках турніру UFC 229. Перамогу ў паядынку здабыў расеец, які ў чацвёртым раўндзе правёў задушлівы прыём і вымусіў спаборніка здацца. Пасля бою Нурмагамедаў пакінуў межы актагона і напаў на трэнера Макгрэгара Дылана Дэніса. У той жа час сябры яго каманды прабраліся на рынг і атакавалі самага Макгрэгара.

Камісія штата Невада таксама пакарала Абубакара Нурмагамедава, (брата Хабіба Нурмагомедова) і Зубайру Тухугава (спарынг-партнёра расейскага байца), якія ўдзельнічалі ў бойцы. Спартоўцы атрымалі дыскваліфікацыі тэрмінам на 12 месяцаў і грашовыя штрафы сумай $25 тысяч.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках