У сераду ў Беларусі прагназуецца да +2 градусаў
- 29.01.2019, 21:56
- 7,041
Месцамі пройдзе невялікі снег.
30 студзеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, інфармуе Белгідрамет.
Месцамі пройдзе невялікі снег, удзень на большай частцы Гомельскай і Магілёўскай абласцей прагназуецца мокры снег і дождж.
У асобных раёнах чакаюцца туман і галалёд, на дарогах - галалёдзіца. Вецер будзе няўстойлівы слабы.
Уначы будзе 0... -6 градусаў, а ўдзень прагназуецца ад 4 градусаў марозу да 2 цяпла.