19 красавiка 2024, Пятніца, 9:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Філарэт: Украінская царква пасля аб'яднання будзе другой па велічыні ў свеце

8
Філарэт: Украінская царква пасля аб'яднання будзе другой па велічыні ў свеце

Пра гэта паведаміў ганаровы патрыярх ПЦУ Філарэт.

Пасля аб'яднання Праваслаўная царква Украіны стане другой па велічыні ў сусветным праваслаўі. Пра гэта ў інтэрв'ю каналу «Прямий», якое выйшла 6 студзеня, заявіў ганаровы патрыярх ПЦУ Філарэт.

«Аб'яднанне ўсіх праваслаўных украінцаў абавязкова наступіць, іншага шляху няма. Раз ёсць дзяржава і свая ўкраінская царква, праваслаўныя павінны належаць да гэтай царквы. Цяпер многія ўкраінцы належаць да Расейскай праваслаўнай царквы пад выглядам украінскай», - заявіў патрыярх.

Ён адзначыў, што працэс аб'яднання можа зацягнуцца.

«Гэта не значыць, што ва Украіне не будзе РПЦ - будзе, але яна будзе невялікай... Мы аб'яднаемся і створым вялікую царкву. Украінская царква пасля аб'яднання ўсіх праваслаўных украінцаў будзе другой пасля Расейскай царквы па велічыні. Гэта значыць, што яна будзе выконваць у сусветным праваслаўі адпаведную ролю, таму што яна вялікая. І Украіна праз царкву ўмацуецца», - сказаў Філарэт.

5 студзеня 2019 года сусветны патрыярх Варфаламей падпісаў томас аб аўтакефаліі Праваслаўнай царквы Украіны, а 6 студзеня ўручыў яго ў Стамбуле зверхніку ПЦУ, мітрапаліту Кіеўскаму і ўсёй Украіны Епіфанію.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках