26 красавiка 2024, Пятніца, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У цябе кантракт без выпрабавальнага тэрміну, прывыкай!»

24
«У цябе кантракт без выпрабавальнага тэрміну, прывыкай!»

Як жыхарка Заслаўя змагаецца з крамай «Гіпа».

Год таму жыхарка Заслаўя Аксана Урублеўская ўладкавалася на працу ў мясцовую краму «Гіпа». Але ўжо праз тыдзень паведаміла кіраўніцтву пра нездавальняльныя ўмовы працы. Аксана захацела звольніцца, але высветлілася, што гэта не так і лёгка, паведамляе «Белсат».

«“У цябе кантракт – на год, без выпрабавальнага тэрміну, працуй, калі ласка, да канца! Прывыкай!” Я з усіх сілаў старалася гэта зрабіць, але разумела, што гэта не маё месца, – апавядае Аксана. – Прайшло і два месяцы, і тры, я разумела, што не хачу, не магу!»

Тады наша гераіня пастанавіла звярнуцца па дапамогу ў незалежны прафзвяз і зняла на відэа парушэнні ўмоваў на сваёй працы.

«Вось на гэтым відэа ў нас прусакі распаўзаюцца па скрынцы, і гэта дзіцячае харчаванне, яно вось так вось хаатычна захоўваецца ў краме “Гіпа”, – каментуе нам відэа Аксана. – А вось гэта маленькія прусакі на касавай стужцы, значыць, яны там жывуць, нараджаюць...»

Таксама Аксана звярнулася ў Дэпартамент інспекцыі працы, каб усе парушэнні былі зафіксаваныя афіцыйна.

«Праверкі праводзіліся блізу месяца, і мне прыйшлі адказы. Адказы з Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, што ўсе парушэнні, якія былі зафіксаваныя ў маёй заяве, былі выяўленыя», – кажа Аксана.

Пасля гэтага адміністрацыя крамы звольніла нашу гераіню паводле артыкула «Сістэматычнае невыкананне ўскладзеных абавязкаў».

Каб прыбраць ганебны запіс з працоўнай кніжкі, Аксана Урублеўская звярнулася ў суд.

«Суд пастанавіў аднавіць мяне на працы, выплаціць усе кампенсацыі за час вымушанага прагулу – памерам 2600 рублёў, кампенсацыю маральнай шкоды 300 рублёў – усяго 2900 рублёў», – апавядае Аксана.

Сведкам парушэнняў на судзе выступіла Валянціна Радзюк, былая калега Аксаны.

«Чаму іншыя дзяўчаты маўчаць, я не ведаю, – кажа Валянціна. – Хутчэй за ўсё, дзяўчаты папросту баяцца».

Валянціне пашчасціла звольніцца з «Гіпа» на згоду бакоў.

Пасля аднаўлення на працы Аксана Урублеўская яшчэ паўгода спрабавала звольніцца. Але кіраўніцтва яе тады так і не адпусціла.

«Нягледзячы на тое, што ў “Гіпа” я ўжо не працую – мой кантракт скончыўся, я ўсё роўна пастанавіла адстойваць свае правы. Хачу, каб мяне звольнілі паводле артыкула 41, у выніку парушэння наймальнікам заканадаўства аб працы!»

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках