26 красавiка 2024, Пятніца, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Гудкоў: Лукашэнка натхніў маскоўскіх паліцаяў

4
Дзмітрый Гудкоў: Лукашэнка натхніў маскоўскіх паліцаяў
ДЗМІТРЫЙ ГУДКОЎ

Расейскі апазіцыйны палітык параўнаў дзве дыктатуры.

Лідар расейскай «Партыі Пераменаў» Дзмітрый Гудкоў напісаў у «Фэйсбуку» пра беларускі прэйскурант на паслугі міліцыі:

«У Беларусі з мінулага студзеня апазіцыя ўжо аплачвае “паслугі паліцыі” на мітынгах. Гэта значыць цяперашні пазоў маскоўскіх паліцаяў не проста так, ён натхнёны Аляксандрам Рыгоравічам.

Нават лікі супастаўныя. З апазіцыі (напрыклад, Аляксандра Салаўёва) паліцаі патрабуюць 18 мільёнаў рублёў. А паводле беларускіх законаў акцыя ад тысячы чалавек у цэнтры горада – гэта ўжо больш за мільён рублёў (расейскіх). Зверху трэба дакласці выдаткі на заробак, пенсіі сілавікам, лекі і мыйныя сродкі (для іх ці дарог – невядома), выдаткі іншых арганізацыяў.

Увогуле, усё, чаго чыноўніцкая душа пажадае, а звіліна ад фуражкі паморшчыць. Так што братэрскі славянскі досвед мы перанялі паспяхова.

Яшчэ там, за Смаленскам, ёсць, хто не памятае, смяротнае пакаранне, калгасы і штогадовыя спробы дацягнуць сярэдні заробак у краіне да 500 у.а. Пакуль, зрэшты, марныя.

Нам ёсць, куды рухацца.

А на самай справе, што нас, што суседзяў вельмі шкада: жыццё пад дыктатарам губіць любую краіну прыкладна аднолькава».

Нагадаем, у пачатку года беларускі ўрад вызначыў расцэнкі на паслугі міліцыі, выдаткі на медабслугоўванне і прыборку тэрыторыі падчас масавых мерапрыемстваў.

Пазначана, што пасля атрымання дазволу ад уладаў (або адсутнасці забароны) арганізатар мерапрыемства не пазней чым за два дні да даты правядзення павінен заключыць дамовы са службамі: АУС, медустановай і арганізацыяй для ўборкі тэрыторыі.

Асноўны артыкул выдаткаў – паслугі міліцыі для аховы грамадскага парадку. Кошт залежыць ад колькасці ўдзельнікаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках