26 красавiка 2024, Пятніца, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Мілаў: Трэба з дыктатурамі ў Расеі ды Беларусі хутчэй развязваць пытанне

16
Уладзімір Мілаў: Трэба з дыктатурамі ў Расеі ды Беларусі хутчэй развязваць пытанне
УЛАДЗІМІР МІЛАЎ

Экс-намеснік міністра энэргетыкі РФ пракаментаваў будаўніцтва АЭС у Астраўцы.

Расейскі апазіцыйны палітык, былы намеснік міністра энэргетыкі РФ Уладзімір Мілаў на Форуме Барыса Нямцова ў Варшаве адказаў на пытанне карэспандэнта Charter97.org.

- Як вы ставіцеся да атамнай электрастанцыі ў Астраўцы, якая будуецца Расеяй з парушэннем міжнародных стандартаў на мяжы з ЕЗ, у 25 км ад Літвы? БелАЭС называюць ядзернай зброяй Крамля.

- Я дрэнна стаўлюся да будаўніцтва атамнай станцыі ў Беларусі. Гэта дорага і небяспечна. Адзін з прыкладаў - выкарыстанне новага рэактара ВВЭР-1200, аб якім мы не ведаем. Аперацыйнага досведу эксплуатацыі яго няма. «Расатам» кажа, што ён вельмі добры, але крэдытная гісторыя «Расатама» такая, што ён увесь час хлусіць. Таму верыць гэтай справе нельга. Па якасці работ, як яны выконваюцца, думаю вы ведаеце: і пра руйнаванне сцяны Ленінградскай АЭС-2, і ў вас у Беларусі - заўв. Сharter97.org) яны гублялі гэты рэактар два разы, пакуль везлі. Што такое ўпушчаны з рук імі рэактар? Гэта толькі тое, што ўсе бачаць. А ўявіце, што там унутры яшчэ адбывалася! Гэта значыць, мы назіраем нейкія сімптомы якасці працы «Расатама». Гэта вельмі дрэнная справа. Два дыктатары згаварыліся і пабудавалі атамную электрастанцыю. Што мы тут можам зрабіць? Трэба з дыктатурамі хутчэй развязваць пытанне, - сказаў Мілаў.

У Варшаве 9-10 кастрычніка праходзіць штогадовы Форум Барыса Нямцова - канферэнцыя, якая аб'ядноўвае палітыкаў, актывістаў, прадстаўнікоў інтэлігенцыі і журналістаў, якія падзяляюць ліберальныя каштоўнасці і зацікаўленых у наладжванні дыялогу паміж расейцамі і еўрапейцамі. Форум прысвечаны спадчыне Барыса Нямцова, былога першага віцэ-прэм'ера ўрада Расеі і лідара апазіцыі, забітага ў 2015 годзе.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках