23 траўня 2024, Чацвер, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пра вучэнні NATO: Нам з Пуціным трэба падумаць, як сябе засцерагчы

46
Лукашэнка пра вучэнні NATO: Нам з Пуціным трэба падумаць, як сябе засцерагчы
ФОТА: САША ГУСАЎ

Дыктатар агрэсіўна выказаўся з нагоды будучых вучэнняў у Польшчы і Балтыі.

Пра гэта Лукашэнка заявіў сёння на саміце СНД у Ашхабадзе, паведамляе карэспандэнт БелТА.

"NATO чамусьці надумала праз літаральна некалькі месяцаў правесці ў нашых межах буйнамаштабныя вучэнні і задзейнічаць столькі тысячаў, колькі ніколі не задзейнічала. Гэта Польшча і краіны Балтыі. Гэта ненармальна.

Гэта не кажа пра тое, што мір прыйшоў на тэрыторыю Еўропы і агменяў такіх не паўстане ў будучыні. Гэта незразумелыя вучэнні. Напэўна, нам з Пуціным давядзецца падумаць, як засцерагчы сябе ў гэты перыяд. Таму што там будзе ўдзельнікаў парадку 30 тыс. Гэта нямала", – сказаў ён.

Нагадаем, паміж Расеяй і Беларуссю падпісаная так званая ваенная дактрына "саюзнай дзяржавы", якая фактычна ператварае беларускае войска ў прадаўжэнне расейскага.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках