16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абвінавачаны ў замаху на Фіца заявіў, што не хацеў забіваць прэм'ера

Абвінавачаны ў замаху на Фіца заявіў, што не хацеў забіваць прэм'ера
ЮРАЙ ЦЫНТУЛА

Замах адбыўся 15 траўня.

Абвінавачаны ў замаху на прэм'ер-міністра Славакіі Роберта Фіца заявіў, што хацеў толькі прычыніць шкоду палітыку, але не забіваць яго. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на судовыя дакументы.

Мужчына заявіў, што страляў у Фіца, таму што не згодны з палітыкай ураду. Паводле словаў абвінавачанага, ён выкарыстаў зброю, якой валодаў больш за 30 гадоў. Ён сцвярджае, што ніхто не ведаў пра ягоныя планы. У дакументах гаворыцца, што мужчына раскаяўся ў зробленым і выказаў гатоўнасць папрасіць прабачэння ў прэм'ера.

Замах на Фіца адбыўся 15 траўня пасля выязнога паседжання ўраду краіны ў горадзе Гандлава. У прэм'ера некалькі разоў стрэлілі. Ён атрымаў раненні ў грудзі, жывот і руку, пасля чаго палітыка экстранна шпіталізавалі і двойчы прааперавалі. 20 траўня лекары паведамілі пра паляпшэнне стану прэм'ера.

Стралок – 71-гадовы пісьменнік Юрай Цынтула, яго затрымалі на месцы здарэння. Мужчына прызнаў сваю віну, яму пагражае ад 25 гадоў пазбаўлення волі да пажыццёвага зняволення.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках