23 траўня 2024, Чацвер, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Boeing і Porsche створаць лётаючы электрамабіль

11
Boeing і Porsche створаць лётаючы электрамабіль
Фота: Boeing

У будучага электрамабіля будзе вертыкальны ўзлёт.

Амерыканская карпарацыя Boeing і нямецкая кампанія Porsche AG у чацвер абвясцілі пра намер стварыць лятаючы электрамабіль. У афіцыйным паведамленні, якое яны распаўсюдзілі, гаворыцца пра намер стварыць аб'яднаную каманду, якая «дазволіць перанесці рух аўтатранспарту ў паветраную прастору», паведамляе РБК са спасылкай на CNN.

У заяве не прыводзіцца ніякіх фінансавых ці тэхнічных дэталяў. Пазначана толькі, што ў будучага электрамабіля будзе вертыкальны ўзлёт.

Як растлумачыў чалец рады дырэктараў Porsche Дэтлеў фон Платэн, які адказвае за продажу і маркетынг, гаворка ідзе пра аб'яднанне намаганняў дзвюх глабальных кампаній, каб пазмагацца за сегмент рынку, які ў будучыні мае вялікі патэнцыял.

У Porsche дагэтуль не казалі аб планах стварыць лётаючыя аўтамабілі. У апошнія гады кампанія рабіла стаўку на заняцце нішы на рынку электрамабіляў, паставіўшы задачу стварыць 22 млн такіх машын за наступныя дзесяць гадоў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках