10 траўня 2024, Пятніца, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мы прарвемся»: Якуцкі шаман расказаў, як будзе дабірацца да Масквы

6
«Мы прарвемся»: Якуцкі шаман расказаў, як будзе дабірацца да Масквы

Аляксандр Габышаў зноў збірае атрад.

Якуцкі шаман Аляксандр Габышаў зноў збірае атрад, каб прадоўжыць паход на Маскву. Напярэдадні ён выступіў са зваротам да прэзідэнта Расеі Уладзімера Пуціна, у якім заклікаў яго добраахвотна сысці ў адстаўку.

"Першы быў загад – прыгатавацца. Другі загад – згодна з абставінамі, падрабязней вы потым даведаецеся. Атрад, загадваю – з'явіцца ў Якуцк!" – кажа шаман у сваім звароце.

Ён загадаў з'явіцца ўсім 24 удзельнікам пешага паходу на Маскву. Шаман Аляксандр Габышаў зноў збіраецца ў дарогу. Новы старт прызначаны на вясну і стартаваць атрад будзе роўна з таго месца, дзе яго затрымалі паблізу Іркуцка, паведамляе currenttime.tv.

"Ніякія судовыя разборы мяне не затрымаюць. Калі яно прадоўжыцца лета, ніякія мяне перашкоды не затрымаюць. Як запланавана, вясной паход будзе прадоўжаны. Мы прарвемся, трэба будзе – сілай", – абяцае ён.

Для Аляксандра Габышава будучы паход будзе ўжо трэцяй спробай дабрацца да расейскай сталіцы пешшу. Першую ён распачаў восенню 2018 года. Другую – у сакавіку сёлета. Тады шаман і людзі, якія да яго далучыліся у дарозе, здолелі прайсці тры тысячы кіламетраў. Каля Іркуцка ў заснулы лагер хадакоў наляцела паліцыя. Габышава забралі, адправілі ў Якуцк і прад'явілі яму абвінавачванні ў закліках да экстрэмісцкай дзейнасці. Цяпер мужчына знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і жыве ў доме сястры. Яго прадстаўнікі прадаўжаюць збіраць грошы, але ўжо не на судовыя выдаткі, а на прадаўжэнне паходу.

"Калі вымушана нейкія акалічнасці, то мы і сярод зімы прадоўжым, а калі ўсё нармальна, то з вясны, з цяплом, мы абавязкова выйдзем, і ніякія перашкоды ні мяне, ні мой атрад не ўтрымаюць. Першы чалец майго атрада прыляціць у панядзелак. Гэта вядомы і ўсімі паважаны Дзед Мароз. Ён ужо набыў квіток", – тлумачыць шаман.

"Я гатовы ў любую хвіліну пайсці па трасе. Таму што мэта – народаўладдзе, вяртанне свабоды, свабоды выказвання свайго меркавання", – пацвярджае Дзед Мароз (ён жа – Віктар Ягораў).

У нядаўнім звароце да Пуціна Габышаў заявіў, што да 2021 года ўсе роўна дабярэцца да Масквы і паабяцаў гарантаваць прэзідэнту бяспеку, калі той добраахвотна сыдзе ў адстаўку.

"Я б, калі ён мірна хацеў мяне сустрэць, сказаў яму – сыходзь, калі ласка, дэман, я цябе ўсё роўна ўважаю дэманам. Мірна ідзі ў адстаўку, ні адзін волас з цябе не ўпадзе. Ніводная кропля крыві з цябе не ўпадзе", – кажа Габышаў.

Сабраць свой атрад у ранейшым складзе ў Габышава, верагодна, ужо не атрымаецца: некаторыя ягоныя ўдзельнікі раз'ехаліся па дамах, аднаго пад канвоем дэпартавалі на радзіму, у Казахстан. Яшчэ некалькі чалавек плануюць ужо самастойны паход пад выглядам турыстычнага шпацыру з Новасібірска. Але сам Габышаў не сумняваецца, што адразу пасля старту да яго далучацца дзясяткі новых паплечнікаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках