26 красавiка 2024, Пятніца, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраільская абарона дазволіць «Абрамсам» збіваць ракеты

1
Ізраільская абарона дазволіць «Абрамсам» збіваць ракеты

Гэта засцеражэ амерыканскія танкі ад ракетаў патэнцыйных праціўнікаў – Расеі і Кітая.

Танкі M1 Abrams войска ЗША атрымаюць сістэмы супрацьракетнай абароны ізраільскай вытворчасці. Так яны змогуць засцерагчы сябе ад ракетаў патэнцыйных праціўнікаў – такіх як Расея і Кітай. Пра гэта паведамляе military.com.

Амерыканская кампанія Leonardo DRS, Inc. і ізраільская Rafael Advanced Defense Systems Ltd. абвесцілі, што першыя сістэмы актыўнай абароны Trophy будуць пастаўленыя на ўзбраенне. Вайскоўцы ЗША ўжо два гады шукаюць спосабы абараніць свае танкі ад ракетных пагрозаў – усяго плануецца абсталяваць актыўнай абаронай чатыры брыгады M1 Abrams.

Першы кантракт на пастаўку Trophy быў заключаны ў чэрвені 2018 года на суму 193 мільёны даляраў. У студзені сёлета амерыканская і ізраільская кампаніі атрымалі заказ на дадатковыя сістэмы актыўнай абароны для арміі і Корпуса марской пяхоты ЗША на 79,6 мільёна даляраў.

Паводле словаў генеральнага дырэктара Leonardo DRS Уільяма Ліна, новая абарона была паспяхова выпрабаваная ўжо 4000 разоў – атрымалася не дапусціць ні пашкоджання тэхнікі, ні траўмаў экіпажа. У выніку ўстаноўкі Trophy на «Абрамсы» гэтыя танкі атрымаюць неабходны ў баі ўзровень абароненасці супраць практычна любых пагрозаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках