26 красавiка 2024, Пятніца, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як лукашэнкаўскія СМІ маніпулююць лічбамі

9
Як лукашэнкаўскія СМІ маніпулююць лічбамі

На БТ сказалі, што Беларусь апярэдзіла Кітай, Індыю і ЗША.

Дзякуючы Парку высокіх тэхналогій Беларусь "значна апярэджвае Расею, ЗША, Кітай, Індыю, Японію і Паўднёвую Карэю і многія іншыя тэхналагічныя краіны". Пра гэта нам апавялі ўчора ў "Галоўным эфіры" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе "Еўрарадыё".

Няўжо гэта праўда і наш сціплы ПВТ усіх заткнуў за пояс?

Рэч у тым, што для параўнання быў абраны паказнік, які паказвае Беларусь у выгодным святле: экспарт камп'ютарных паслуг на душу насельніцтва. На пачатак 2019 года для Беларусі гэты паказнік быў роўны $ 108 і наша IT-краіна сапраўды абганяла ЗША ($ 58), Румынію ($ 40), Кітай ($ 20) і іншыя дзяржавы.

Лік выглядае важка, калі не задумвацца над тым, наколькі насельніцтва Беларусі меншае за насельніцтва іншых краінаў. У Кітаі жыве ў 145 разоў больш людзей, чым у нашай краіне, а экспарт камп'ютарных паслуг з яго ўсяго ў 5,5 разоў меншы за беларускі. Тая ж сітуацыя з Індыяй (людзей у 136 разоў больш, а экспарт з IT-сферы меншы ўсяго ў 2,5 разы), ЗША (людзей у 34 разы больш, а экспарт камп'ютарных паслуг меншы ўсяго ў 2 разы) і гэтак далей.

Калі пералічваць любы эканамічны паказнік per capita, гэта значыць на душу насельніцтва, то краіна будзе выглядаць тым лепш, чым менш людзей у ёй жыве. Насельніцтва Беларусі за апошнія 25 гадоў скарацілася амаль на 500 тысячаў чалавек. Але навошта ж гэтым выхваляцца?

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках