11 снежня 2019, Серада, 14:07
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Элізабэт II: Выхад Брытаніі з ЕЗ 31 кастрычніка - прыярытэт урада

Элізабэт II: Выхад Брытаніі з ЕЗ 31 кастрычніка - прыярытэт урада

Каралева выступіла ў Палаце лордаў.

Выхад Вялікай Брытаніі з Еўразвязу да 31 кастрычніка з'яўляецца «прэрагатывай» брытанскага ўрада. Пра гэта заявіла каралева Элізабэт II падчас выступу ў Палаце лордаў з прамовай, якая адкрывае, згодна з традыцыяй, новую сесію парламента, паведамляе «Радыё Свабода».

Прамова каралевы з'яўляецца кароткім выкладам праграмы кабінета міністраў, а не яе ўласнага меркавання ў палітычных пытаннях.

Прэм'ер-міністр Борыс Джонсан неаднаразова казаў, што мае намер вывесці Брытанію з ЕЗ да 31 кастрычніка. Аднак прыняты нядаўна парламентам закон загадвае яму прасіць у Еўразвязу адтэрміноўкі Brexit, калі да 19 кастрычніка Брытанія не ўкладзе з ЕЗ новага пагаднення аб Brexit. Перамовы паміж Лонданам і Брусэлем прадаўжаюцца, аднак пакуль ні пра які прарыў не было абвешчана. Шанцы на тое, што да саміту ЕЗ 17-18 кастрычніка пагадненне будзе дасягнутае, назіральнікі расцэньваюць як невялікія.

Што адбудзецца ў выпадку, калі пагадненне не будзе дасягнутае, а Джонсан не папросіць ЕЗ аб адтэрміноўцы Brexit - незразумела, бо апазіцыя пакуль не можа дамовіцца ні аб тым, хто мог бы ўзначаліць кабінет у выпадку, калі парламент выкажа прэм'еру недавер, ні аб датэрміновых выбарах.