11 снежня 2019, Серада, 9:29
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Названыя найлепшыя новыя серыялы гэтай восені

4
Названыя найлепшыя новыя серыялы гэтай восені

Яны вартыя ўвагі.

«Новы час» вывучыў спісы серыялаў, якія выйдуць на экраны восенню 2019 года і абраў самыя вартыя ўвагі. Журналісты дадалі ў спіс два не прэм'ерныя, але такія любімыя публікай серыялы – «Карона» і «Новы Папа».

«Карнівал Роу»

Прэм'ера: 30 жніўня

Фэнтэзійны серыял Карнівал Роу з Арландам Блюмам і Карай Дэлевінь выйшаў у апошнія дні жніўня, але, без сумневу, варты таго, каб глядзець яго і цяпер. Паводле сюжэта, у выдуманым горадзе Бурзе жывуць казачныя істоты – феі і эльфы, вампіры і пачвары, а па вуліцах разгульвае серыйны забойца, якога спрабуе злавіць прыватны дэтэктыў.

«Цёмны крышталь: Эпоха супраціву»

Прэм'ера: 30 жніўня

10-серыйны серыял-фэнтэзі ад Netflix з уражвальнымі спецэфектамі і графікай. Гэта ў сутнасці прыквел да аднайменнага фільма 1982 года Джыма Хенсана. Падзеі адбываюцца на выдуманай планеце Тра, дзе тры гельфлінгі – Рыяна, Брэа і Дыт – пачынаюць паўстанне супраць скексаў. Аднаго з галоўных герояў агучыць зорка фільма Рокетмен Тэран Эджэртан.

«Палітык»

Прэм'ера: 27 верасня

Сатырычная камедыя рэжысёра Рая Мэрфі і вытворчасці Netflix апавядае пра амбіцыйнага студэнта з Санта-Барбары Пэйтана Ховарда, які з дзяцінства марыць стаць прэзідэнтам ЗША. Ролю маці Ховарда гуляе Гвінет Пэлтраў, таксама ў серыяле можна будзе ўбачыць Барбру Стрэйзанд.

«Неверагоднае»

Прэм'ера: 13 верасня

Васьмісерыйны серыял, створаны на аснове артыкула Неверагодная гісторыя, які атрымаў Пулітцэраўскую прэмію, варты ўвагі таксама таму, што яго зняла рэжысёрка ўкраінскага паходжання Ліза Халадзенка. Серыял раскажа гісторыю 18-гадовай школьніцы Мары Адлер.

«Блудны сын»

Прэм'ера: 23 верасня

Амерыканскі камедыйна-драматычны тэлесерыял, галоўны герой якога геніяльны крымінальны псіхолаг Малькальм Брайт дапамагае паліцыі Нью-Ёрка ў расследаванні злачынстваў, у якіх замяшаныя серыйныя забойцы і маньякі. Яму лёгка зразумець ход іх думак, бо ягоны родны бацька Марцін Уітлі з мянушкай Хірург знаходзіцца ў турме строгага рэжыму за забойства дваццаці чалавек.

«Бэтвумэн»

Прэм'ера: 6 кастрычніка

Супергеройскі тэлесерыял, заснаваны на коміксах пра Бэтмэна і прысвечаны ягонай стрыечнай сястры – Кэйт Кэйн, празванай Бэтвумэн. Кэйт (яе гуляе Рубі Роўз) – былая салдатка з Готэма, дыскрэдытаваная сувяззю з аднапалчанкай. Калі яе каханая знікае пры выкананні місіі, Кэйт вяртаецца ў родны горад і пачынае змагацца са злом і несправядлівасцю.

«Сучаснае каханне»

Прэм'ера: 18 кастрычніка

Серыял уяўляе з сябе восем розных рэальных гісторый пра стасункі, раней апублікаваныя у аднайменнай калонцы газеты The New York Times. Тут можна будзе ўбачыць мноства вядомых і любімых актораў: Эн Хэтэўэй і Дэва Патэля, Сафію Бутэлу і Эндру Скота, Ціну Фей і Эндзі Гарсія.

«Кацярына Вялікая»

Прэм'ера: 21 кастрычніка

Зняты НВО міні-серыял пра імператрыцу Кацярыну II, якая кіравала Расеяй 34 гады. У чатырох эпізодах гледачам будуць паказаныя апошнія гады кіравання Кацярыны і яе стасункі з фаварытам Рыгорам Пацёмкіным. Галоўную ролю ў серыяле згуляла бліскучая Хелен Мірэн.

«Мандалорац»

Прэм'ера 12 лістапада

Серыял-спін-оф «Зорных войнаў», зняты Джонам Фаўро (Жалезны чалавек, Кароль леў). Дзеянне разгортваецца пасля падзення Імперыі і да з'яўлення Першага ордэна. Галоўны герой – самотны мандалорац-найміт, які падарожнічае па аддаленых кутках галактыкі.

«Новы Папа»

Прэм'ера: лістапад

Прадаўжэнне папулярнага серыяла «Малады Папа» з Джудам Лоў у галоўнай ролі. У 10 эпізодах новага сезону, які атрымаў іншую назву, акрамя Лоў, зняліся таксама Джон Малкавіч, Шэран Стоўн і Мэрылін Мэнсан. Рэжысёр – па-ранейшаму Паола Сарэнціна. Цяпер на папскі пасад замест Пія XIII (Джуд Лоў) узыходзіць ангелец, які прымае імя Ян Павел III (Джон Малкавіч).

«Карона» (3 сезон)

Прэм'ера: 21 снежня

Не новы, але такі доўгачаканы серыял Карона зноў выйдзе на экраны. У трэцім сезоне ролю каралевы Брытаніі выканае оскараносная акторка Алівія Колман, прынцэсы Маргарэт – Хелена Бонэм Картэр, а прынца Піліпа – Тобайс Мэнзіс. Падзеі новага сезону будуць адбывацца ў перыяд з 1964 да 1976 года.

«Ранішняе шоу»

Прэм'ера: лістапад

Серыял пра зорак ранішняга тэлеэфіру, спрадусаваны Рыз Уізерспун і Джэніфер Эністан. Акторкі таксама згулялі дзве галоўныя ролі ў ім. Кампанію ім склаў Стыў Карэл, які гуляе вядомага вядоўцу, які страчвае працу праз абвінавачванні ў харасмэнце. Серыял заснаваны на кнізе журналіста CNN Браяна Стэлтэра Тop of the Morning.