26 красавiка 2024, Пятніца, 21:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каспараў: Пуціна хвалююць толькі грошы, а Кітай думае ў маштабах стагоддзяў

2
Каспараў: Пуціна хвалююць толькі грошы, а Кітай думае ў маштабах стагоддзяў
ГАРЫ КАСПАРАЎ

Расейская тэхналагічная пагроза носіць тактычны характар, кітайская - стратэгічны.

Са слоў былога чэмпіёна свету ў шахматах Гары Каспарава, пакуль выкарыстанне тэхналогій у геапалітычнай сферы ў Расеі накіраванае на дасягненне кароткатэрміновых выгод, а Кітай накіраваны на доўгую гульню.

Хоць Расея і Кітай часта дзейнічаюць разам у сувязі з іх напружанымі адносінамі з Амерыкай, Каспараў, даўні крытык расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, мяркуе, што тэхналагічная пагроза з боку абедзвюх краін павінна разглядацца па-рознаму, піша CNBC (пераклад - inosmi.ru).

З ягоных слоў, пагроза з боку Масквы заключаецца ў «неадкладнай карысці»: «Пагроза з боку Расеі - шмат у чым тактычная пагроза, пагроза, магчымая дзякуючы спрытнаму манеўраванню сучаснымі тэхналогіямі, што падрываюць асновы вольнага свету».

Выкарыстанне Расеяй тэхналогій для ўмяшання ў прэзідэнцкія выбары ЗША ў 2016 дагэтуль спараджае новыя і новыя загалоўкі ў прэсе, у той час як рост тэхналагічнай моцы Кітая становіцца цэнтральным пытаннем у гандлёвай вайне Кітая і Амерыкі.

Каспараў, цяперашні амбасадар бяспекі ў кампаніі-вытворцы антывірусных праграм Avast, крытыкуе эксплуатацыю тэхналогій Расеяй, звязваючы меркаванае распаўсюджванне фэйкавых навін у інтэрнэце з так званай «фабрыкай троляў» - размешчаным у Расеі Агенцтвам інтэрнэт-даследаванняў.

На думку Каспарава, у выпадку з Кітаем пагроза «больш стратэгічная»: «Гэта больш пра збор звестак і пра доўгую гульню. Пакуль Пуціна хвалююць даляры і імгненныя палітычныя выгоды, кітайцы думаюць у маштабах стагоддзяў».

Адно можна сказаць напэўна: Каспараў мяркуе, што «гэтыя пагрозы цалкам рэальныя».

Што тычыцца высокатэхналагічнай вытворчасці, Кітай мае намер ператварыцца ў глабальную электрастанцыю ў рамках рэалізацыі праграмы «Зроблена ў Кітаі - 2025». Таксама Пекін імкнецца стаць сусветным лідарам у вобласці штучнага інтэлекту да 2030 года.

Рост тэхналагічнага сектара краіны стаў ключавым кампанентам напружаных перамоў з ЗША, што дадалі тэлекамунікацыйны гігант Huawei і іншыя кітайскія кампаніі ў чорны спіс.

«Неабходна паказаць сілу»

Яшчэ адно рознагалоссе з нагоды таго, як Пекін адказвае на крытыку, паўстала паміж ЗША і Кітаем некалькі тыдняў таму, калі ўлада адрэагавала на антыўрадавы мітынг у Ганконгу.

Пасля таго як некалькі лакальных кітайскіх брэндаў скасавалі кантракты з амерыканскай баскетбольнай лігай праз каментары генеральнага дырэктара «Х'юстан рокетс» Дэрыла Моры ў падтрымку ганконскіх пратэстаў, кітайская дзяржаўная тэлевізія абвясціла, што спыніць трансляцыю перадсезонных гульняў НБА.

Тым часам, відавочна спрабуючы супакоіць Кітай, амерыканскі гульнявой гігант Activision Blizzard забаніў прафесійнага гульца ў Hearthstone Чана blitzchung Нг Вая і пазбавіў яго заробку, калі той у адным інтэрв'ю падтрымаў пратэстоўцаў. Праўда, потым кампанія скараціла тэрмін забароны і вярнула прызавыя грошы.

Каспараў раскрытыкаваў амерыканскія фірмы, што схіляюся перад кітайскай цэнзурай, сказаўшы, што кампаніі, якія адмаўляюцца ад спонсарства пэўных спартыўных ліг або гульцоў праз палітычныя заявы, павінны сутыкнуцца з байкотам.

Каспараў можа і не быць фанатам гандлёвай вайны, разгорнутай Трампам, але, калі гаворка ідзе пра такія краіны, як Кітай, ён уважае, што «неабходна паказаць сілу»: «Неабходна паказаць недэмакратычным краінам, што ў цярпення ёсць мяжа».

У 1985 г. ва ўзросце 22 гадоў Каспараў стаў самым маладым чэмпіёнам свету ў шахматах, а затым і актыўным палітычным дзеячам. У канцы 90-х ён біўся з суперкампутарам Deep Blue кампаніі IBM, выйграўшы ў яго першы матч і прайграўшы другі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках