26 красавiка 2024, Пятніца, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарбачоў апавёў пра свае лісты Пуціну і Макрону

1
Гарбачоў апавёў пра свае лісты Пуціну і Макрону
Міхаіл Гарбачоў

Экс-прэзідэнт СССР папракнуў дзейных кіраўнікоў у схільнасці да ваенных пастановаў.

Экс-прэзідэнт СССР, былы сакратар ЦК КПСС і былы старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Міхаіл Гарбачоў мяркуе, што найбольшая небяспека ў свеце ў цяперашні час – грэбаванне міжнародным правам і мілітарызацыя сусветнай палітыкі. Пра гэта ён апавёў у інтэрв'ю газеце «Весці».

На ягоную думку, спрэчкі і канфлікты паміж дзяржавамі трэба развязваць мірным шляхам за сталом перамоваў. «А што на справе? Ультыматумы, умяшанне, ваенныя інтэрвенцыі. Усё гэта – у абыход ААН. Бурацца пагаднення, міжнародныя механізмы», – сказаў экс-прэзідэнт.

Гарбачоў таксама адзначыў, што ў выніку гэтага адрадзіўся культ сілы і пагрозаў. «Вядома, досвед мінулага нам падказвае, што нельга грэбаваць абаронай, яе трэба падтрымліваць на належным узроўні», – адзначыў ён, дадаўшы, што для тых праблемаў, з якімі сутыкнуўся цяпер свет, «ваенная сіла, мова пагрозаў падыходзяць горш за ўсё».

Гарбачоў прывёў у прыклад Дамову аб ліквідацыі ракетаў сярэдняй і меншай далёкасці. «У нас на розных узроўнях яе любілі крытыкаваць, але раптам высветлілася, што гэтая дамова – найважнейшая апора стратэгічнай стабільнасці. Патрэбныя перамовы, каб яе разбурэнне не прывяло да пагаршэння пагрозы вайны», – сказаў ён. Гарбачоў нагадаў, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін увёў мараторый на размяшчэнне такіх ракетаў, і, паводле ягоных словаў, гэта магло б стаць першым крокам. «Але, паўтараю, патрэбныя перамовы, і перш за ўсё паміж Расеяй і ЗША», – сказаў ён.

Таксама ў інтэрв'ю газеце Гарбачоў апавёў, што пісаў лісты Пуціну і прэзідэнту Францыі Эмануэлю Макрону, але іх змест не раскрыў. «Я не хацеў бы навязвацца ў дарадцы. Толькі ў нейкіх асаблівых выпадках звяртаюся да лідараў – як правіла, гэта кароткі ліст», – сказаў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках