26 красавiка 2024, Пятніца, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брусэлі пачынаецца другі дзень саміту ЕЗ, які будзе прысвечаны бюджэту

У Брусэлі пачынаецца другі дзень саміту ЕЗ, які будзе прысвечаны бюджэту
МАТЭВУШ МАРАВЕЦКІ
ФОТА: PAP

Польшча выступае за тое, каб Еўропы было больш, як у рамках бюджэту, так і ў рамках адзінага рынку.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што краіна зацікаўленая ў павелічэнні сродкаў у рамках новага бюджэту ЕЗ. Еўрапейскія выдаткі ў 2021–2027 гадах стануць адной з галоўных тэмаў другога дня саміту ЕЗ у Брусэлі, паведамляе «Польскае радыё».

«Пытанне бюджэту вызначае фінансавае вымярэнне і, адпаведна, фінансавыя амбіцыі Еўразвязу, як і тыя сферы, у якіх ён мае намер дзейнічаць. Таму краіны, якія выступаюць за скарачэнне бюджэту, і ў той самы час, каб Еўропы было больш, самі сабе супярэчаць. Польшча выступае за тое, каб Еўропы было больш, як у рамках бюджэту, так і ў рамках адзінага рынку», – сказаў польскі прэм'ер.

Раней улады Польшчы ўжо паведамілі, што адхілілі апошні праект бюджэту, падрыхтаваны Фінляндыяй, якая ўзначальвае працу ЕЗ у гэтым паўгоддзі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках