26 красавiка 2024, Пятніца, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Богдан Ярэменка: Маю сумневы, што Расея рыхтуецца да міру на Данбасе

6
Богдан Ярэменка: Маю сумневы, што Расея рыхтуецца да міру на Данбасе
БОГДАН ЯРЭМЕНКА
ФОТА: АНДРЭЙ ГУДЗЕНКА/LIGA.NET

Пра гэта кажуць маштабнасць вайсковых манеўраў Крамля і яго паводзіны ў ПАРЕ.

У СМІ і ў прарасейскім палітычным сегменце пракацілася хваля абмеркаванняў і здзіўленне з нагоды таго, што «слугі народа» досыць актыўна (агрэсіўна) стартавалі з «антырасейскай рыторыкай» у міжпарламенцкіх арганізацыях - ПАРЕ, АБСЕ, NATO, піша нардэп ад «Слугі народа» Багдан Ярэменка для «Гордона».

Лейтматываў «здзіўлення» два: «Яны ж «ватовыя!» і «Як жа так можна падчас мірных перамоваў?!»

З нагоды першага - у люстэрка часцей зазірайце.

З нагоды другога. Так, тэарэтычна, падчас складаных перамоваў бакі стараюцца ўстрымлівацца ад заяў, дзеянняў і паводзін, што пагражаюць перамовам. Але гэта толькі ў выпадку, калі абодва бакі давяраюць намерам адзін аднаго.

Ёсць у нас такая ўпэўненасць у Расеі? Верым мы, што РФ гатовая да перамоваў, імкнецца дасягнуць дамоўленасці? Маштабнасць вайсковых манеўраў Расеі і вайчсковыя падрыхтоўкі прымушаюць сумнявацца, што гэта дзяржава рыхтуецца да міру.

Аналіз сітуацыі на лініі размежавання на Данбасе прымушае сумнявацца, што вайсковае камандаванне Расеі загадала сваім войскам спыніць агрэсіўныя дзеянні супраць Узброеных сіл Украіны.

Аналіз паводзін РФ у ПАРЕ, дзе Расея дастаткова прамалінейна спрабуе дабіцца прызнання дэпутатаў, абраных на акупаваных тэрыторыях, прымушае сумнявацца, што РФ плануе хоць неяк знізіць напружанне дыпламатычнага супрацьстаяння з нашай дзяржавай.

Публічная і прыхаваная (але не такая ўжо і непрыкметная) актыўнасць РФ у Еўропе і ЗША выдае сапраўдныя намеры расейскай дыпламатыі - імітаваць падатлівасць на мірных перамовах з Украінай для развязання пытання скасавання санкцый. Без развязання праблемы акупаванага Данбаса фактычна.

Таму найлепшае, што мы можам зрабіць у нашых намерах - такі пачаць мірны працэс - гэта не паніжаць, а ўзмацняць дыпламатычны ціск на РФ. Балазе, што нашы папярэднікі пакінулі неаранае поле магчымасцяў.

Калі нашы міжнародныя партнёры жадаюць таго ж, што і прэзідэнт Зяленскі, - напоўненых сэнсам мірных перамоваў, то дапамагчы яму і Украіне цяпер можна менавіта актыўнай дыпламатыяй, якая, не адкідваючы магчымасці паслаблення санкцыяў супраць Расеі пры ўмове выканання ёю шэрагу перадумоў, усё ж будзе гарантаваць для РФ узмацненне ціску і санкцый у выпадку зрыву мірных перамоваў з Украінай.

Так, паніжэнне градуса дыскусіі ў міжнародных арганізацыях як кампраміс з украінскага боку - цалкам рэалістычная пастанова.

Нам няцяжка рэкамендаваць украінскім дэлегацыям не ўжываць тэрмін «узброеная агрэсія РФ супраць Украіны» ў дакументах і праектах пастаноў. Зусім нескладана. Як, зрэшты, і Расеі нескладана вярнуць Украіне ўсіх палонных, затрыманыя вайсковыя судны, выканаць пастанову Міжнароднага суда аб скасаванні пастановы аб забароне дзейнасці Меджліса і дапусціць на тэрыторыю Крыма сталую маніторынгавую місію АБСЕ.

Мы ж гатовыя да кампрамісаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках