26 красавiка 2024, Пятніца, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Каін і Авель»: Сянцоў растлумачыў свае словы пра «братоў» украінцаў і расейцаў

6
«Каін і Авель»: Сянцоў растлумачыў свае словы пра «братоў» украінцаў і расейцаў
АЛЕГ СЯНЦОЎ
ФОТА: RFL/RL

Жыхары «Мардора» шчыра гэтага не разумеюць.

Вызвалены з расейскага зняволення палітвязень, украінскі рэжысёр Алег Сянцоў патлумачыў, што меў на ўвазе, калі ў інтэрв'ю нямецкаму выданню Der Spiegel заявіў, што «расейскія і ўкраінцы - роднасныя народы».

«У мяне няма ні кроплі ўкраінскай крыві, калі разглядаць пытанне паходжання. Але я грамадзянін Украіны, народжаны на яе зямлі, як і шматлікія з нас, які ўсвядоміў дачыненне і адказнасць за сваю краіну, там, на Майдане, і які браў актыўны ўдзел у барацьбе за сапраўдную незалежнасць сваёй радзімы. Я з гонарам называю сябе ўкраінцам і рады быць частка новай украінскай нацыі, якая не фармуецца выключна паводле нацыянальных прыкмет, а аб'ядноўваецца перш за ўсё агульнай сістэмай каштоўнасцяў. У гэтым і ёсць наша галоўнае і глыбіннае адрозненне ад сучасных расейцаў, якія складаюцца, дарэчы, не з адных толькі расейцаў, якія пачалі развівацца, а дакладней дэградаваць у зусім іншы бок», - напісаў Сянцоў у «Фэйсбуку».

Паводле ягоных слоў, «галоўны разлом адбыўся ў 2014 годзе і прывёў да вайны, у якой мы абараняем сваю краіну і свой выбар жыць так, як мы хочам».

«Жыхары Мардора шчыра нас не разумеюць і думаюць, што яны вяртаюць украінцаў на шлях праўдзівы, які вядзе ў гразкае балота, у якім Расея гніе ўжо даўно. А метады такога вось прымусу да сяброўства ў іх адны і тыя ж, яшчэ з савецкіх часоў: танкі, набоі і штыкі», - адзначыў украінскі рэжысёр.

Сянцоў заявіў, што «дзіўна адмаўляць роднаснае паходжанне ўкраінскага і расейскага народаў, як і спрабаваць ствараць украінскую нацыю на чысціні крыві ці не заўважаць, што мы ўсе розныя і аб'яднаны перш за ўсё любоўю да Украіны».

«Калі Каін забіў Авеля, ён не перастаў быць ягоным братам, але ён стаў пры гэтым забойцам. А гэта важней а ўсялякія спрэчкі аб роднасных каранях», - дадаў Сянцоў.

Раней расейскія СМІ апублікавалі ўрывак з інтэрв'ю Сянцова выданню Der Spiegel, засяродзіўшы ўвагу на наступных словах былога палітвязняў: «Мы, расейцы і ўкраінцы, роднасныя народы, мы, фактычна, браты з некаторымі адрозненнямі паміж намі». У гэтым жа адказе Сянцоў крытыкуе расейцаў за «абыякавасць да таго, што адбываецца ў іх краіне».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках