26 красавiка 2024, Пятніца, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Перапіс для мяне – пустое месца»

20
«Перапіс для мяне – пустое месца»

Як беларусы ставяцца да дзіўнай акцыі ўладаў.

Учора быў першы дзень, як узброеныя планшэтамі перапісчыкі пачалі хадзіць па дамах і кватэрах. У Магілёве камера «Белсата» падарожнічала разам з супрацоўнікамі Белстата.

«Адзін раз толькі перад выбарамі трактар прайшоўся на “выбары прэзідэнта”, таму я не хачу перапісвацца, – скардзіцца жыхар Магілёва. – Нікому не трэба! То мне “выбары” не трэба! Узімку два-тры тыдні мінае, калі ідзе снег, выходзім з рыдлёўкамі, самі чысцім снег, бо не праехаць. Машыны тэхагляд праходзяць, за дарогу плацім!»

Паводле закона «Аб перапісе насельніцтва», кожны жыхар краіны павінен перапісацца, хоць у адваротным выпадку адказнасць не прадугледжаная. Да 30 кастрычніка з 9 да 21 гадзіны статыстыкі будуць спрабаваць злавіць вас на месцы жыхарства.

Лілія Малахава, загадчыца ўчастка №10 у Магілёве:

«Перапісчыкі прыходзяць тры разы, калі нікога не застаюць дома. Пакідаюць паведамленні з нумарамі тэлефонаў і адрасам, дзе можна перапісацца, калі перапісчык не можа яго дома заспець».

Можна таксама перапісацца на стацыянарным участку або звязацца праз тэлефон з перапісчыкам і сустрэцца ў зручным для абодвух месцы. Як яго пазнаць?

«Ёсць апазнавальныя знакі – бэджык, торба, планшэт. Думаю, даўно вядома, як павінен выглядаць сапраўдны перапісчык», – тлумачыць Лілія Малахава, загадчыца ўчастка №10 у Магілёве.

Варта ведаць, каб не адчыніць дзверы махлярам, што здаралася падчас мінулых перапісаў насельніцтва ў 1999 і 2009 гадах... Раз на 10 гадоў дзяржава анкетуе насельніцтва паводле цікавых для яе ў гэты момант пытаннях. Наталля Рабава, Школа маладых мэнэджэраў публічнага адміністравання SYMPA:

«Для аналітыкі, для прагназавання, для вылічэннем ўсіх параметраў разнастайных відаў палітыкі і вёрсткі бюджэту, сацыяльнай палітыкі і сямейнай... Для ўсяго гэтага трэба ведаць, колькі людзей, у якім узросце, у якім населеным пункце і з якімі характарыстыкамі ў нас ёсць жыхары».

Перапіс насельніцтва стартаваў 4 кастрычніка, яго можна было прайсці праз праз інтэрнэт, упісаўшы свой ідэнтыфікацыйны нумар (паводле пашпарта). Пры гэтым падгружаецца 25 адсоткаў інфармацыі паводле анкеты: імя, год і месца нараджэння, полавая прыналежнасць.

У некаторых выпадках аўтаматычна абазначаўся выбар расейскай мовы ў якасці роднай. Сумленныя беларусы патрабавалі змяніць выбар на беларускую. Адна з перапісаных магіляўчанак кажа:

«Я нават унукаў сваіх вучу – мой родны кут, як ты мне мілы, забыць цябе не маю сілы. Бо родная зямля – гэта... ох! Вельмі люблю Беларусь».

І мяркуе, што «перапіс насельніцтва» дазволіць кіраўніцтву краіны палепшыць іхні дабрабыт. У такі сцэнар вераць не ўсе.

«Я думаю, ад мяне нічога не залежыць, і тое, што вы мяне перапісалі, – для мяне пустое месца», – кажа жыхар Магілёва.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках