26 красавiка 2024, Пятніца, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надвор'е ў Беларусі прадаўжае здзіўляць: Сёння да +23°C

4
Надвор'е ў Беларусі прадаўжае здзіўляць: Сёння да +23°C
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

У Менску ападкаў не прагназуецца.

У аўторак, 22 кастрычніка, надвор'е на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў цёплай паветранай масе.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Раніцай у многіх рэгіёнах захаваецца туман (праз неспрыяльную з'яву надвор’я абвешчанае штармавое папярэджанне – аранжавы ўзровень небяспекі).

Вецер паўднёва-заходні слабы. Паветра ў сярэдзіне дня максімальна прагрэецца ад +14°C (на поўначы) да +23°C (на поўдні).

У сталіцы ападкаў не прагназуецца. Вецер паўднёва-заходні слабы. Тэмпература паветра:

раніцай +11... +13°C;

днём +17... +19°C;

вечарам +14... +16°C.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках