26 красавiка 2024, Пятніца, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскія рокеры Akute выступяць на адной сцэне з The Rasmus

Магілёўскія рокеры Akute выступяць на адной сцэне з The Rasmus
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Выступ пройдзе ў рамках еўрапейскага юбілейнага тура.

31 кастрычніка беларускі гурт Akute стане адмысловым госцем на канцэрце сусветна вядомых фінскіх музыкаў The Rasmus у сталічным Prime Hall. Выступ пройдзе ў рамках еўрапейскага юбілейнага тура, паведамляе «Еўрарадыё».

Для The Rasmus будучы выступ у Менску стане ўжо трэцім, а прымеркаваны гэтым разам будзе да 15-годдзя легендарнага альбома «Dead Letters». Адкрыюць вечар Akute, якіх зацвердзілі непасрэдна фінскія музыкі. Бас-гітарыст Akute Раман Жыгараў паабяцаў, што «вечар 31 кастрычнiка будзе незабыўным».

Выступ на адной сцэне з сусветнымі зоркамі стане далёка не першым для Akute. Раней яны ўжо выступалі разам з Джонам Ньюманам, Kasabian і Сафі Эліс-Бекстар, а таксама з Placebo, прычым беларускі гурт выбралі самі брытанцы.

Квіткі каштуюць ад 79 да 114 рублёў, а набыць іх можна паводле гэтай спасылкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках