26 красавiка 2024, Пятніца, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі пра дэтэктар хлусні для «Слугі народа»: Разам рабіць, разам адказваць

14
Зяленскі  пра дэтэктар хлусні для «Слугі народа»: Разам рабіць, разам адказваць
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Прэзідэнт Украіны заявіў, што ўсе чальцы Камітэта Рады ў пытаннях фінансаў пройдуць палігрaф.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі мяркуе, што ўсе чальцы Камітэта Рады ў пытаннях фінансаў, падатковай і мытнай палітыкі павінны прайсці праверку на дэтэктары хлусні што да магчымага атрымання грошай за галасаванне ў камітэце.

Адпаведная заява кіраўніка дзяржавы размешчаная ў Facebook, паведамляе unian.net.

"Напэўна, шмат хто думае, што міжнародны візіт прэзідэнта ў далёкую краіну - зручная магчымасць дыскрэдытаваць фракцыю «Слуга Народа» і пасеяць разлад і раскол, які асабліва спадабаецца нашым ворагам - і вонкавым, і ўнутраным. Хачу сказаць гэтым людзям: калі вы так сапраўды думаеце, то глыбока памыляецеся», - заявіў ён.

Прэзідэнт адзначыў, што ён «у курсе ўсіх падзей» і «трымае руку на пульсе». «Ніводная заява, ніводная інфармацыйная аперацыя міма мяне не праходзіць. І я не дапушчу, каб хтосьці знутры фракцыі або звонку мог кінуць цень на палітычную сілу, якая атрымала мандат ад большасці народа Украіны», - падкрэсліў ён. Зяленскі падкрэсліў, што мяркуе, што ўсе сябры Камітэта ў пытаннях фінансаў, падатковай і мытнай палітыкі павінны прайсці праверку на дэтэктары хлусні. «Калі гэтай праверкай будзе ўстаноўлена хоць бы найменшая імавернасць таго, што нехта з дэпутатаў браў грошы за галасаванне на камітэце, гэтымі дэпутатамі павінны заняцца антыкарупцыйныя органы. Сумленнае і бесстаронняе расследаванне павінна зняць усе пытанні і даць адказы - якімі б горкімі яны ні былі. Гэтак жа ўважаю за неабходнае паступіць і ў дачыненні да дэпутата, які вёў сумнеўную перапіску для «развязання пытанняў». І калі падазрэнні апраўдаюцца - мы з такімі дэпутатамі развітаемся», - падкрэсліў прэзідэнт.

З яго пераканання, механізм з'яўляецца простым і празрыстым. «А таму - значна лепшым, чым высвятленне стасункаў праз сацыяльныя сеткі і тэлеграм-каналы. Мы ішлі на выбары пад лозунгам «Зробім гэта разам!» я верыў і працягваю верыць у кожнае слова з гэтага лозунгу. Разам - значыць разам. Разам рабіць, разам адказваць. Не спрабуючы быць свяцейшым за іншых», - рэзюмаваў ён.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках