26 красавiка 2024, Пятніца, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Слугі народа» праходзяць тэст на паліграфе ў жывым эфіры

31
«Слугі народа» праходзяць тэст на паліграфе ў жывым эфіры

Народныя дэпутаты праходзяць тэст на дэтэктары хлусні праз падазрэнні ў карупцыі.

У сераду, 23 кастрычніка, кіраўнік фракцыі «Слуга народа» Давід Арахамія і народны дэпутат Аляксандр Дубінскі ў жывым эфіры праходзяць праверку на паліграфе, паведамляе «Новое время».

«Слугі народа» пагадзіліся прайсці тэст на дэтэктары хлусні ў сувязі са скандалам з нібы аплачаным галасаваннем супраць антыкарупцыйнага законапраекта.

Адвакат Дубінскага паведаміла, што датэставыя зносіны са спецыялістам-паліграфолагам праводзіцца ў прысутнасці журналістаў. Сам тэст будзе праводзіцца без журналістаў для чысціні і аб'ектыўнасці вынікаў.

Чакаецца, што вынік праходжання праверкі на паліграфе будзе гатовы ў панядзелак, 28 кастрычніка.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках