26 красавiка 2024, Пятніца, 12:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Барысава: Ацяпленне далі, а трубы зрэзаныя

4
Жыхар Барысава: Ацяпленне далі, а трубы зрэзаныя

Шкоду барысаўцам ніхто не збіраецца кампенсаваць.

Цэнтр горада, праспект Рэвалюцыі, 25. Дагэтуль не ўключылі ацяпленне. Раніцай выпаў снег, а ў кватэрах дома дзеткі спяць у куртках. Высветлілі прычыну. Падчас капрамонту нашага дома на даху прыбралі вентылі і абрэзалі трубы. У 27 доме з гэтай жа прычыны былі затопленыя ўсе паверхі да першага. Ім ацяпленне далі, а трубы зрэзаныя, піша Telegram-канал «Баста!».

Уявіце, што было ў людзей у кватэрах, калі свістала вада да першага паверха і ім шкоду ніхто не думае кампенсаваць. І ацяпленне мы дачакаемся добра калі да канца тыдня, бо наша ЖЭУ, якое было інфармаванае даўно пра гэтую праблему ніяк не рэагуе на нашы скаргі. У кватэрах настолькі холадна, што пар з рота ідзе, дзеткі хварэюць, дадому не хочацца ісці. На ўсе нашы званкі нам адказваюць што вядзецца праца для ліквідацыі непаладак. З пятніцы ніводнага работніка ЖЭУ да нас не з’явілася. Куды мы толькі не тэлефанавалі! Вось што рабіць у гэтай сітуацыі?

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках