26 красавiка 2024, Пятніца, 22:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шоўмэн Максім Галкін высмеяў Пуціна і прапагандыстаў

20
Шоўмэн Максім Галкін высмеяў Пуціна і прапагандыстаў
Фото: TASS

Гэта адбылося на канцэрце ў Новасібірску.

Расейскі артыст і тэлевядоўца Максім Галкін на канцэрце ў Новасібірску заявіў, што на расейскую тэлевізію вярнуліся савецкія часы «ў найгоршым сэнсе слова», а Уладзіміру Пуціну, які «ў думках Марс заваёўвае», «сумна» з расейцамі. Відэа з ягоным выступе было размешчана на YouTube яшчэ 3 кастрычніка, але СМІ звярнулі на яго ўвагу толькі цяпер. За мінулы час яго паглядзелі блізу паўмільёна чалавек, - паведамляе svoboda.org.

«У нас з пункту гледжання тэлевізіі савецкія часы вярнуліся. У найгоршым сэнсе слова, бо нам не даюць часу абмазгаваць. Разжоўваюць адразу, кажуць - гэта ворагі, гэта не, вы там, вы - сюды. Мы сядзім, баімся, што нам дадуць каленам у сківіцу. Але ў прынцыпе, я хачу вам сказаць, пакуль што хоць бы на канцэртах можна казаць, што хочаш», - заявіў у выступе Галкін.

Артыст сказаў некалькі слоў на адрас прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

«А Пуціну ўжо самому сумна з намі. Разумееце. У нас праблемы, у нас пенсіі не тыя, там не тое зрабілі, тут не тое. А ён ужо іншымі маштабамі думае. Ён ужо Марс у думках заваёўвае. Мы тут ныем «як нам далей жыць», а ён нам: «Патрывайце, зацягніце паясы». І мы ўсе зацягваем - хто на поясе, хто на шыі», - пажартаваў Галкін.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках