26 красавiка 2024, Пятніца, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вялікабрытаніі прайшла сакрэтная аперацыя для абароны тэлефонаў дэпутатаў ад хакераў з РФ

2
У Вялікабрытаніі прайшла сакрэтная аперацыя для абароны тэлефонаў дэпутатаў ад хакераў з РФ

Палітыкам забаранілі карыстацца сваімі асабістымі тэлефонамі і кампутарамі.

Контрвыведка Вялікабрытаніі MI5 правяла сакрэтную аперацыю для абароны тэлефонаў дэпутатаў Палаты абшчын ад нападаў расейскіх хакераў, паведамляе The Mirror (пераклад - nv.ua) са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Як піша выданне, некаторыя тэлефонныя нумары палітыкаў зазналі кібератакі.

На час аперацыі дэпутатам забаранілі карыстацца асабістымі тэлефонамі і кампутарамі, а таксама рэкамендавалі не падымаць на пасяджэннях пытанні аб узломах.

Са слоў аднаго з парламентарыяў, яму паведамілі, што была зробленая «ўзгодненая спроба ўзлому маіх банкаўскіх рахункаў з боку іншай дзяржавы».

У Вялікабрытаніі чакаецца публікацыя дакладу, у якім разглядаецца ўмяшанне Расеі ў брытанскую палітыку, уключаючы фінансаванне Кансэрватыўнай партыі і ўплыў на вынікі рэферэндуму аб Brexit 2016 года.

Прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Барыса Джонсана абвінавачваюць у зацягванні публікацыі дакладу. Першапачаткова камітэт выведкі і бяспекі парламента павінен быў апублікаваць справаздачу 4 лістапада, аднак публікацыю адклалі да правядзення парламенцкіх выбараў, запланаваных на 12 снежня.

Са звестак Sunday Times, у даклад аб незаконным расейскім удзеле ў палітыцы Вялікабрытаніі ўключаны дзевяць расейскіх бізнэсоўцаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках