26 красавiка 2024, Пятніца, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барацьба за свабоду мастацкімі сродкамі

Барацьба за свабоду мастацкімі сродкамі
АЛЕСЬ ПУШКІН

Сёння стартуе новы праект Алеся Пушкіна.

На адукацыйнай пляцоўцы "Тэрыторыя правоў" у Менску адкрываецца не зусім звычайная выстава мастака Алеся Пушкіна "Малюнкі з турмы". Яна складаецца з твораў, створаных мастаком за кратамі падчас арыштаў за перформансы ў 2012 годзе ў Смаргоні і Менску ў абарону свабоды выказвання, паведамляе сайт spring96.org.

На выставе таксама будзе прапанаваная ўнікальная кніга-альбом малюнкаў Алеся Пушкіна, якая выйшла ў серыі "Беларуская турэмная літаратура".

"Мастацкая выстава Алеся Пушкіна і турэмны альбом малюнкаў з'яўляюцца надзвычай важным этапам барацьбы за свабоду і правы чалавека мастацкімі сродкамі", – кажа Алесь Бяляцкі, старшыня праваабарончага цэнтра "Вясна".

Мастацкі альбом і выстава Алеся Пушкіна "Малюнкі з турмы" – вынік адміністрацыйных арыштаў мастака за перформансы, праведзеныя ў Смаргоні і Менску на знак шанавання расстралянага кіраўніка антысавецкага супраціву Расціслава Лапіцкага.

"Вось сустрэнемся цяпер, праз некалькі гадоў на выставе – і будзем атрымліваць асалоду ад размоваў пра мастацтва, свабоду, захаванне чалавечнасці і гумару ў наш складаны час", – кажа Алесь Пушкін.

Выстава арганізаваная Праваабарончым цэнтрам "Вясна" і Цэнтрам даследаванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Калі? 12 лістапада, серада, пачатак а 18-й.

Дзе? Адукацыйная пляцоўка Тэрыторыя правоў, вул. Ложынская 16, памяшканне 404. Ст. метро "Уручча".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках