26 красавiка 2024, Пятніца, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блогер «Шэры Кот» запрасіў на Сустрэчу свабодных людзей у Менску

2
Блогер «Шэры Кот» запрасіў на Сустрэчу свабодных людзей у Менску
Зміцер Казлоў
Фотa: Радыё Рацыя

Любы разважны чалавек сёння ў Беларусі ведае, што трэба рабіць.

Блогер «Шэры Кот» (Зміцер Казлоў) запрасіў падпісчыкаў на Сустрэчу свабодных людзей – 15 лістапада, на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 18-я.

Відэазварот быў апублікаваны на ягоным канале ў YouTube.

– Нягледзячы на нібыта «лібералізацыю», гэтая ўлада паказала, што не гатовая весці адкрыты дыялог з народам, – кажа «Шэры Кот». – Большасць апазіцыйных кандыдатаў у дэпутаты знялі з выбараў. Каго не знялі, мы ведаем – яны не пройдуць. Але нешта трэба рабіць, гэта жыццё. Неабходна нешта мяняць. 25 гадоў дыктатуры прывялі да таго, што мы апынуліся не ў самым лепшым становішчы.

Палітыкі, на жаль, з гэтым не могуць справіцца, і грамадства пачало прачынацца, людзі самі бяруцца за справу.

Я думаю, што для дзеяння не патрэбны заклік. Любы свабодны і разважны чалавек гэта і так ведае. Менавіта таму я – блогер Шэры Кот – запрашаю вас прыйсці ў пятніцу, 15 лістапада, на Кастрычніцкую плошчу а 18-й. Сустрэнемся, пагаворым, абмяркуем, што да чаго і пастановім, як дзейнічаць далей.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках