26 красавiка 2024, Пятніца, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, колькі на Зямлі кучаравых людзей

1
Стала вядома, колькі на Зямлі кучаравых людзей

Біёлагі назвалі пяць унікальных рысаў знешнасці.

Гаворка ідзе пра незвычайны колер валасоў, розныя вочы, а таксама некаторыя іншыя нестандартныя вонкавыя характарыстыкі, піша lenta.ua.

Рудымі з'яўляюцца толькі 1-2% насельніцтва, прычым, найбольшая колькасць такіх грамадзян пражываюць на Брытанскіх выспах. Забяспечвае такую «афарбоўку» ген MC1R, дзякуючы яму ўтвараецца феамеланін. Прычым, рудыя валасы пачалі з’яўляцца яшчэ ў неандэртальцаў, якія засялялі тэрыторыю Еўропы блізу 200 тысяч гадоў таму.

Блакітны колер вачэй маецца толькі ў 8% насельніцтва Зямлі, а першыя людзі з такой асаблівасцю жылі прыкладна 6-10 тысяч гадоў таму. Першапачаткова ва ўсіх былі карыя вочы, а потым ген OCA2 справакаваў мутацыю, якая абмяжоўвае выпрацоўку ў радужцы мелатаніну і аслабляе колер да блакітнага.

Толькі ў 11% жыхароў планеты кучаравыя валасы. Такія валасы абумоўленыя нераўнамерным дзяленнем клетак у капілярах, якія знаходзяцца ў валасяным сасочку.

Ямачкі на падбародку сустракаюцца ў 9%, яна з'яўляецца спадчыннай асаблівасцю. У некаторых такая рыса з гадамі становіцца менш выяўленай, або знікае зусім.

Толькі ў 0,6% насельніцтва маецца гетэрахрамія, калі вочы набываюць розныя колеры: адно - карае, а другое - блакітнае.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках