26 красавiка 2024, Пятніца, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» ўвяла новую сістэму тарыфаў

4
«Белавія» ўвяла новую сістэму тарыфаў
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Розніца ў кошце можа дасягаць 65 еўраў.

З сённяшняга дня ў кампаніі «Белавія» дзейнічае новая сістэма тарыфаў. У пасажыраў з'явілася магчымасць набываць квіткі толькі з ручной паклажай. Новы тарыф называецца «Лайт». Акрамя адсутнасці багажу, у яго ёсць яшчэ адно важнае абмежаванне - квіткі гэтыя нельга вярнуць, а змены можна ўнесці толькі за дадатковую плату, паведамляе onliner.by.

Як распавялі ў прэс-службе «Белавія», колькасць безбагажных месцаў будзе вар'явацца ў залежнасці ад ёмістасці паветранага судна, колькасці пасажыраў на рэйсе і іншых фактараў.

- Розніца паміж коштам безбагажнага пералёту і мінімальным коштам квітка з багажом маршрутам туды-назад будзе складаць да 65 еўраў у залежнасці ад кірунку. Так, напрыклад, мінімальны кошт квітка туды-назад без багажу ў Калінінград будзе пачынацца ад 85 еўраў (раней мінімальны кошт авіяперавозкі з багажом пачынаўся і застаецца на гэты момант ад 115 еўраў), з Менска ў Прагу кошт перавозкі туды-назад без багажу будзе пачынацца ад 166 еўраў (мінімальны кошт раней з багажом - ад 204 еўраў, цяпер - ад 191 еўра), з Менска ў Кіеў - авіябілет туды-назад без багажу - ад 109 еўраў (мінімальны кошт раней з багажом - 134 еўры, цяпер - 139 еўраў), - адзначаюць у авіякампаніі.

Таксама разам з новымі тарыфамі «Белавія» павялічыла вагу ручной паклажы з 8 да 10 кілаграмаў. Новыя правілы тарыфаў будуць распаўсюджвацца на квіткі, набытыя з 18 лістапада, а вось вага ручной паклажы - і на набытыя раней. Пры гэтым важна памятаць, што ў ручную паклажу нельга будзе браць усе вострыя, рэжучыя і колючыя прадметы, выбуховыя рэчывы, сціснутыя і звадкаваныя газы і гэтак далей.

Праўда, цяпер на сайце кампаніі ёсць невялікія тэхнічныя непаладкі: назвы тарыфаў паказваюцца некарэктна. Як адзначылі ў «Белавія», яны будуць ліквідаваныя найбліжэйшым часам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках