26 красавiка 2024, Пятніца, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску закрываюцца ўсе крамы Reserved, Mohito, Sinsay, Cropp, House

У Менску закрываюцца ўсе крамы Reserved, Mohito, Sinsay, Cropp, House

Польскі брэнд LPP сыходзіць з беларускага рынку?

У Менску закрываюцца ўсе крамы польскага брэнда LPP, куды ўваходзяць Reserved, Mohito, Sinsay, Cropp, House. Беларускія кампаніі развівалі гандлёвыя месцы паводле франшызы, але цяпер церпяць страты. Што адбываецца - у матэрыяле tut.by.

У траўні журналісты пісалі, што ў гандлёвым цэнтры Galleria Minsk нечакана ліквідавалі краму польскага брэнда Reserved. У групе кампаній «Рапа» патлумачылі, справа не ў новай краме H&M, а ў супрацоўніцтве з польскім бокам - кампаніяй LPP.

Цяпер у Galleria Minsk закрылі краму Sinsay, неўзабаве ліквідацыя чакае Mohito, Cropp, House, а таксама Reserved у Green City. Гэтыя крамы яшчэ працуюць, праўда з Cropp і House ўжо знялі шыльды. Выяўляецца, польскі бок нават не стаў выкупляць адкрытыя па ўсіх умовах франшызы крамы. Далей палякі зацікаўленыя развіваць брэнды самастойна.

Франчайзі: «У апошні момант польскі бок адмовіўся ад куплі нашых крамаў»

У Беларусі пяць брэндаў партфеля LPP развівалі група кампаній «Рапа» і кампанія «ТДМ-імпарт».

Першая займалася крамамі Reserved, Mohito і Sinsay. Кіраўнік раздробнымі праектамі групы кампаній «Рапа» Антон Семяненка кажа, што польскія партнёры рабілі ўсё, каб разарваць стасункі з беларускімі кампаніямі.

- Была ўкладзеная дамова аб тым, што польскі бок набывае ў нас гэтыя крамы (Reserved, Mohito, Sinsay), але ў апошні момант яны адмовіліся ад куплі. Яны непрыстойна сябе павялі - не вытрымалі ўзгодненыя ўмовы кантракту франчайзінгу і дамовы аб куплі-продажы крам. LPP рабілі ўсё, каб закрыць гэтыя крамы і не развіваць бізнэс як франчайзінгавы партнёр.

Кампанія «ТДМ-імпарт» развівала два брэнды - House і Cropp. З House супрацоўніцтва пачалося яшчэ ў 2006 годзе, калі брэнд не ўваходзіў у партфель LPP. З 2016 года беларускай кампаніі ўдалося дамовіцца з LPP аб куплі франшызы.

- Абсталяванне трэба было закупляць у польскіх вытворцаў, але аналагі іншай вытворчасці можна было купіць і танней. Кантроль перад запускам таксама павінны былі ажыццяўляць толькі польскія спецыялісты. Усе ўмовы паводле франшызы мы выканалі, - распавядае кіраўнік «ТДМ-імпарт».

Два брэнды ад «ТДМ-імпарт» былі прадстаўленыя ў ТРЦ Galleria Minsk. House працаваў яшчэ ў Гародні і Берасці. Але далей за чатыры крамы развіццё не ішло.

«Сумняваюся, што мы маглі б зрабіць так у Польшчы»

Кіраўніцтва кампаніі «ТДМ-імпарт» тлумачыць, што вясной у 2019 годзе прадстаўнікоў беларускай кампаніі запрасілі ў Гданьск на сустрэчу з віцэ-прэзідэнтам LPP. Тады паступіла прапанова выкупіць у Менску крамы каля «ТДМ-імпарт», пасля абмяркоўваліся ўмовы. А ўжо ў жніўні LPP перасталі пастаўляць тавар і даслалі паведамленне аб скасаванні дамовы франшызы. У выніку крамы, якія адкрываў «ТДМ-імпарт» у Менску, LPP таксама не выкупіў.

- У апошні момант LPP з надуманых падставаў скасавалі дамовы. Мы ўкладвалі вялікія грошы ў адкрыццё крам, у нас быў падпісаны кантракт на пяць гадоў. А атрымалася так, што за кошт нас і «Рапы» LPP «прамацалі» беларускі рынак без фінансавых рызык.

Кіраўнік кампаніі кажа: калі польскі бок пераканаўся ў тым, што ім цікава развіваць свае брэнды ў Беларусі, яны скасавалі дамовы з франчайзі.

- Асадак застаўся непрыемны, у нас вялікія фінансавыя страты. Замежныя кампаніі могуць так паступаць, але я сумняваюся, што мы маглі б зрабіць так у Польшчы. Паводле дамовы, усе спрэчныя пытанні развязваюць у судзе Гданьска. Цяпер мы кансультуемся з юрыстамі, як будзем паступаць у гэтай сітуацыі.

Што кажа кіраўніцтва LPP?

Дырэктар у развіцці і інвестыцыях LPP Ян Грунт распавёў, што каментаваць закрыццё партнёрскіх крам у Менску ў кампаніі не гатовыя.

- Магу пацвердзіць, што наша кампанія зацікаўленая і будзе адкрываць уласныя крамы ў Беларусі найбліжэйшым часам. Мы ўжо ў кантакце з буйнымі гандлёвымі аб'ектамі, - сказаў кіраўнік. Ад іншых каментароў ён устрымаўся.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках