26 красавiка 2024, Пятніца, 8:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі новы спосаб «пералічваць» узрост сабак на чалавечы

11
Навукоўцы знайшлі новы спосаб «пералічваць» узрост сабак на чалавечы

Ранейшая формула «множання на сем» з'яўляецца не дакладнай, упэўненыя біёлагі.

У Каліфарнійскім універсітэце біёлагі склалі новую формулу вызначэння ўзросту сабак. Раней меркавалася, што для таго каб зразумець, колькі «чалавечых» гадоў сабаку, яго ўзрост проста трэба памножыць на сем. Аднак, навукоўцы палічылі, што такі разлік не можа быць дакладным. Трэба параўноўваць праз фізіялагічныя стадыі: калі пачынаюць з'яўляцца зубы, палавое паспяванне, старэнне, піша kp.ru.

За аснову даследчыкі бралі такі фактар, як мецільныя групы, якія далучаюцца да ДНК, не змяняючы яго.

- Мы назіралі найбольшае падабенства мецілм пры параўнанні маладых сабак з маладымі людзьмі або старых сабак з дарослымі людзьмі, - паведамляюць даследнікі, тэорыю навукоўцаў апублікаваў партал bioRxiv.

У выніку вывелі формулу: чалавечы век = узрост сабакіx16+31. Выкарыстоўваючы эпігенетыку і фізіялогію, навукоўцы ўстанавілі, што сямітыднёвы шчанюк паводле ўсіх узроставых характарыстык адпавядае дзіцяці 9 месяцаў. У гэтым узросце ў шчанюкоў, як і ў дзяцей праразаюцца зубы. Прыкметы старасці з'яўляюцца ў лабрадора 12 гадоў, калі пералічваць на «чалавечы» ўзрост, то сабаку за 70 гадоў.

- Для падлеткавай і спелай стадый адпаведнасць была больш прыблізнай: эпігеном дэманстраваў больш хуткія змены ў сабак у параўнанні з людзьмі, чым чакалася адпаведна з фізіялагічнымі табліцамі, - паведамляюць даследнікі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках