26 красавiка 2024, Пятніца, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына шалее

80
Ярмошына шалее
ЛІДЗІЯ ЯРМОШЫНА
ФОТА: BYMEDIA

Яе не задавальняе выснова АБСЕ аб «выбарах».

Кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына пракаментавала tut.by заяву міжнародных назіральнікаў АБСЕ. Аб тым, што «выбары» ў Беларусі не адпавядалі важным міжнародным стандартам дэмакратычных выбараў».

Кіраўніца ЦВК заявіла, што мала напісаць у справаздачы, што скасаваная рэгістрацыя кандыдатаў ці пазбаўленыя акрэдытацыі давераныя асобы. Назіральная місія павінна была прааналізаваць тое, наколькі гэтае [скасаванне рэгістрацыі, пазбаўленне акрэдытацыі] адпавядае нацыянальнаму заканадаўству.

- Бо выбары не ствараюць нейкі перыяд беззаконня, калі можна ўсё. Падчас выбараў дзейнічаюць тыя ж нормы і правілы, якія дзейнічаюць у звычайным жыцці. Таму проста пералічваць тую колькасць асоб, якія не змаглі ўдзельнічаць у выбарах, таму што рэгістрацыя скасаваная, - аднабаковая падача інфармацыі, якая не раскрывае сутнасць пытання. Напраўду ж ніякія аргументы і довады не падаюцца [у справаздачы] пры згадванні «фактаў» пра фальсіфікацыі і укіды бюлетэняў. У сувязі з гэтым мы мяркуем, што гэта [справаздача АБСЕ] не больш і не менш як палітычная заява, у якой недастатковая юрыдычная аснова, - сказала Ярмошына.

Нагадаем, назіральнікі ад АБСЕ мяркуюць, што гэтыя выбары прадэманстравалі «поўную адсутнасць выканання дэмакратычных абавязанняў».

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках