26 красавiка 2024, Пятніца, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спікер парламента Эстоніі абвінаваціў РФ у анэксіі часткі ягонай краіны

5
Спікер парламента Эстоніі абвінаваціў РФ у анэксіі часткі ягонай краіны
ХЕН ПЫЛУААС

Масква павінна вярнуць гэтыя тэрыторыі, як і Крым Украіне.

Cпікер парламента Эстоніі, чалец Кансерватыўнай народнай партыі EKRE Хен Пылуаас заявіў, што Расея анэксавала блізу пяці адсоткаў тэрыторыі Эстоніі. Пра гэта ён у аўторак, 19 лістапада, напісаў на сваёй старонцы Facebook, паведамляе dw.com.

"Анэксія эстонскіх тэрыторый нічым не адрозніваецца ад акупацыі і анэксіі Крыма", – напісаў Пылуаас, дадаўшы, што "Эстонія не мае тэрытарыяльных прэтэнзій да Расеі", але хоча, каб вярнуліся нашы тэрыторыі.

Абурэнне спікера эстонскага парламента выклікала інтэрв'ю дырэктара Другога еўрапейскага дэпартамента МЗС РФ Сяргея Бяляева, апублікаванае ў панядзелак на сайце РІА "Навіны". У гэтым інтэрв'ю Бяляеў некалькі разоў назваў "не працоўнай" Тартускую мірную дамову 1920 года.

"Непрызнанне Тартускай мірнай дамовы, у сутнасці, азначае непрызнанне Эстонскай Рэспублікі. Гэта сведчанне пра нараджэнне нашай краіны і адна з найважнейшых асноваў нашай дзяржаўнасці", – напісаў Хен Пылуаас.

Згодна з Тартускай мірнай дамовай 1920 года, заключанай РСФСР і незалежнай Эстоніяй, да Эстоніі адыходзіць частка тэрыторый, якія цяпер уваходзяць у склад Расеі. Гэта часткі Кінгісепскага і Сланцэўскага раёнаў Ленінградскай вобласці, а таксама Пячорскі край.

Эстонія не ратыфікуе расейска-эстонскую памежную дамову, паколькі значная частка палітычных сілаў спрабуе вярнуцца да мяжы, праведзенай паводле Тартускай дамовы. Расея афіцыйна ўважае гэтую дамову не працоўнай.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках