26 красавiка 2024, Пятніца, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каму глабальнае пацяпленне, а каму – кавуны

3
Каму глабальнае пацяпленне, а каму – кавуны

На поўдні Беларусі пачалі вырошчваць культуры, якія раней прывозілі з цёплых краін.

4 лістапада ў Менску было +15, а на Палессі наогул +18! І нехта яшчэ не верыць у глабальнае пацяпленне?

У снежні ў Мадрыдзе пройдзе чарговы саміт ААН аб клімаце. Мітынгі ў абарону клімату сёлета ідуць ва ўсім свеце: людзі патрабуюць ад уладаў сваіх краін больш рашуча змагацца з пацяпленнем - знізіць узровень выкідаў у атмасферу вуглякіслага газу альбо перайсці на аднаўляльныя крыніцы энэргіі.

Але ёсць і станоўчыя моманты змены клімату. Напрыклад, на поўдні Беларусі пачалі вырошчваць культуры, якія раней прывозілі з цёплых краін. У пачатку восені "Еўрарадыё" з’ездзіла ў Кобрынскі раён Берасцейскай вобласці, паназірала за зборам ураджаю беларускіх кавуноў, а потым ела гэтыя салодкія ягады два тыдні ў менскім бетонным офісе. Паглядзіце!

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках